Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: «Ciągle tu jestem (diss na raka)» 11-гадовай Маі

07.05.2026 17:16
Дзякуючы гэтай кампазіцыі было сабрана больш за чвэрць мільярда злотых на барацьбу з анкалогіяй у дзяцей.  
.
.Фота: dissnaraka.cancerfighters.pl

Мы ўжо паведамлялі ў нашым эфіры пра феномен дабрачыннай акцыі ў карысць дзяцей, якія хварэюць анкалагічнымі захворваннямі. Імпульсам да акцыі стала кампазіцыя «Ciągle tu jestem (diss na raka)» (Я ўсё яшчэ тут (дыс на рак)) рэпера Bedoes 2115 і 11-гадовай Маі Мэцан (Maja Mecan). З 17 красавіка блогер Пётр Гаркоўскі (псеўданім «Łatwogang») дзевяць дзён запар вёў прамую трансляцыю ў сацсетках (на YouTube). У яго маленькай кватэры ў Варшаве амаль бесперапынна гучала песня, карыстальнікі пераводзілі розныя сумы ў карысць фонду барацьбы з ракам Cancer Fighters. Арганізацыя фінансуе лячэнне, рэабілітацыю, прафілактычныя меры і набыццё абсталявання для бальніц.

Пачатковая мэта збору, які ішоў падчас стрыму, складала 500 тыс. злотых, але гэтая сума была хутка дасягнута. Да восьмага дня кампаніі было сабрана ўжо 18 мільёнаў злотых, і агульная сума працягвала расці. Шмат вядомых асоб са свету музыкі, спорту і СМІ, а таксама кампаніі далучыліся да акцыі, ахвяраваўшы значныя сумы. У рэшце рэшт было сабрана больш за 280 мільёнаў злотых.

Вось які тэкст апублікаваны на сайце фонду:

«Песня кранула людзей па ўсёй Польшчы і стала пачаткам таго, што хутка выйшла за рамкі адной ініцыятывы. Да яе далучыўся «Łatwogang», запусціўшы стрым, які прыцягнуў увагу тысяч людзей і задаў тэмп усёй кампаніі... Тое, што пачалося як ініцыятыва некалькіх людзей, перарасло ў агульнанацыянальны рух падтрымкі і ўзаемадзеяння, які дэманструе, як шмат мы можам дасягнуць разам.

Неўзабаве мы створым спецыяльную раду, якая будзе падтрымліваць нас у адказным выкарыстанні сабраных сродкаў. Да іх далучацца эксперты ў галіне анкалогіі, педыятрычнага лячэння і падтрымкі пацыентаў, а таксама прадстаўнікі фонду і іншыя ўдзельнікі кампаніі. Мы аб'явім яе поўны склад».

Блогер абяцаў, што ён не возьме сабе ніводнага злотага сабраных сродкаў, а грошы з манетызацыі таксама перадасць на дабрачынныя мэты. Карыстальнікі сеціва падлічылі, што пры такім вялікім ахопе даход ад рэкламы мог бы дасягнуць 1 мільёна злотых.

А я прапаную паслухаць песню, ад якой усё пачалося. Bedoes 2115 і Мая Мэцан.

Jeśli tak samo chorujesz na raka jak ja, ten utwór jest dla Ciebie

Jestem Maja i jest to moja trzecia wznowa, i mam powody, żeby Ciebie dissować
No to co, Maja, jedziemy z nim?
Jedziemy
Ha, ha, ha, to jedziemy

Już raz wygrałam z Tobą (Aha), pamiętam to jak dziś (Okej)
Myślałam, że to koniec, że nie wrócisz tutaj, więc
Poczułam smak zwycięstwa, w oczach świecił mi się świat (Mhm)
A Ty wróciłeś znowu, powiedziałeś jeszcze raz (Że co?)
Trzecia runda walki, znowu stawisz mnie na start
Ale zapomniałeś o tym, że nie poddam się od tak (Nie)
Choć ta droga trudna i czasem brak mi sił
Często widzę mamę, jak ociera łzy (Kocham Cię)

Ciągle tutaj jestеm
Myślałeś, że mnie masz?
Ciąglе tutaj jestem
Śmiejemy Ci się w twarz
Ciągle tutaj jestem
I się nigdzie nie wybieram
Ciągle tutaj jestem
Maja, dawaj tego pozera

To Twój ostatni krok, udowodnię Ci (Aha)

Słuchaj, raku, dobrze, bo kończą Ci się dni (Pow)
Atakujesz dzieci — to naprawdę wielki wstyd
Kradniesz nam marzenia i dziecięce sny
Każdy mój upadek uczy, jak iść dalej w przód (Dokładnie)
Blizny na mym ciele to odznaki wielu dróg (Dokładnie)
Myślałeś, że mnie złamiesz, że zabierzesz dni? (Że co?)
Niestety się myliłeś, wyjdź, ja zamknę drzwi (Maja)

Przyczepiłeś się do małej Mai?
Żywisz się cudzymi marzeniami?
Przepraszam bardzo za język, ale chyba bardzo dawno Ci nie naje— (Bedi)
Z Mają pójdziemy na Manipedi
Z nami sami nasi fani, kiedy ciągle tańczymy i ciągle się śmiejemy
Zaraz po tym, jak Ci, głupku, zaje— (Bedi, no)
Zabrałeś mi tatę, potem zabrałeś mi dziadka
Chciałeś zabrać mamę, ale nie da się wariatka
Ten tekst pisze mi Leszek, a Sara podrzuca słowa
No bo nawet jak wygrywasz, niebo zyskuje anioła
To dla wszystkich z oddziałów, gdzie każdy walczy
Niczym żołnierze z oddziałów specjalnych
Pielęgniarki, pielęgniarze, lekarze, lekarki i rodzice
Nie przegramy tej walki, Maja

Калі ты пакутуеш ад раку, як я, гэтая песня для цябе. Мяне завуць Мая, і гэта мой трэці рэцыдыў, і ў мяне ёсць прычыны цябе асудзіць.

Ну што, Мая, паехалі? Паехалі.

Я ўжо аднойчы перамагла цябе (Ага), я памятаю гэта, быццам гэта было ўчора (Добра). Я думала, што ўжо канец, ты не вернешся, я адчула смак перамогі, свет ззяў у маіх вачах (Хм). А ты зноў вярнуўся, ты зноў сказаў гэта (Што?). Трэці раўнд бою, ты вяртаеш мяне на старт. Але ты забыў, што я не здамся проста так (Не). Нягледзячы на ​​тое, што шлях цяжкі, і часам мне не хапае сіл. Я часта бачу, як мая мама выцірае слёзы (Я люблю цябе). Я ўсё яшчэ тут. Ты думаў, што ты перамог? Я ўсё яшчэ тут. Мы смяёмся табе ў твар. Я ўсё яшчэ тут. І я нікуды не збіраюся...

Мая, давай сюды гэтага пазёра.

Гэта твой апошні крок, я табе гэта дакажу. Слухай, рак, у цябе заканчваюцца дні. Ты нападаеш на дзяцей - гэта вялікі сорам. Ты крадзеш мары, дзіцячыя мары. Кожнае маё падзенне вучыць мяне рухацца наперад. Шнары на маім целе - гэта знакі многіх шляхоў (Менавіта). Ты думаў, што зламаеш мяне, што забярэш мае дні? (Што?). Ты памыляешся, сыходзь, я зачыню дзверы. Я ўсё яшчэ тут...

Ты прычапіўся да маленькай Маі, сілкуешся чужымі марамі. Прабачце за маю мову, але, здаецца, я даўно табе не нае... (Бэдзі!). Мы з Маяй пойдзем на Маніпеды. З намі толькі нашы фанаты, калі мы танцуем і смяёмся. Адразу пасля гэтага мы цябе, дурань, зае... (Бэдзі!). Ты забраў майго тату, потым майго дзядулю. Ты хацеў забраць маю маму, але яна, шалёная, не дасца. Лешак піша гэты тэкст для мяне, а Сара падкідвае словы. Таму што, нават калі ты перамагаеш, неба атрымлівае анёла. Прысвячаецца ўсім аддзяленням, якія змагаюцца. Як салдаты са спецназа. Медсёстры, санітары, лекары і бацькі. Мы не прайграем гэтай барацьбы, Мая.


Вось такая песня, якую спяваюць рэпер Bedoes 2115 і хворая на рак Мая Мэцан. Трэба растлумачыць сам загаловак – чаму кампазіцыя называцца “Diss na raka”. Diss – гэта музычны тэрмін з англійскай мовы, жанр, калі ў песнях высмейваецца нейкая асоба – гэтага чалавека абражаюць, зневажаюць, спяваюць пра яго адмоўныя бакі. А тут такой персаналізаванай з’явай з’яўляецца рак, які напаў на маленькую дзяўчынку.

To moja trzecia wznowa – гэта мой трэці рэцыдыў (хвароба вярнулася). На польскай мове таксама ёсць выраз recydywa (жаночы род), але ён ужываецца ў адносінах паўторнага злачынства, хаця можа таксама значыць вяртанне нейкай негатыўнай з’явы, але пра рак так хутчэй не скажуць.    

Nie poddam się od tak – я не паддамся проста так. Ot tak значыць “проста так, без барацьбы, лёгка”.

Żywisz się cudzymi marzeniami – ты сілкуешся чужымі марамі. Сінонім дзеяслова żywisz się - karmisz się, а żywność – гэта прадукты харчавання. Калі мы ідзем у краму, каб набыць żywność, мы становімся konsumentami (спажыўцамі).  

Manipedi – гэта жаргонны выраз, які называе салон, дзе можна зрабіць манікюр і педыкюр.

нг


Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы