Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу 2025 года.
Арганізатары адзначаюць, што сёлетні паэтычны сезон вызначыўся разнастайнасцю аўтарскіх галасоў і глыбокім асэнсаваннем сучаснасці. Паводле іх, паэзія сёння становіцца «спосабам існавання» і прасторай, дзе пераплятаюцца асабісты досвед, памяць і адчуванне часу.
У кароткі спіс прэміі ўвайшлі тры кнігі:
– «Нетутэйшая далечыня» Ігар Кулікоў;
– «Хроніка адмаўлення пустаты» Ілля Кульбіцкі;
– «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» Макс Шчур.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 27 траўня а 19:00 у Nowy Teatr у Варшаве.
Сёлета ў склад журы ўвайшлі Андрэй Хадановіч, Дар’я Бялькевіч, Віталь Рыжкоў і Наста Кудасава.
Прэмія Наталлі Арсенневай штогод адзначае найлепшыя паэтычныя выданні на беларускай мове. Сёлета партнёрамі праекта выступаюць Nowy Teatr, «Estate of Vitaut Kipel», «Belarusian Charitable Trust» і «Fundacja Trzy Trąby». Праект таксама суфінансуецца Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV Адкрытага конкурсу.
ав