Беларуская Служба

Беларусы пакажуць сябе на фестывалі «Радыкальная эмпатыя» ў Беластоку

13.05.2026 16:19
Дні сучаснага мастацтва — фестываль, які ў гэтым годзе праходзіць пад лозунгам «Радыкальная эмпатыя». 
Аўдыё
  • Ілона Карпюк пра «Радыкальную эмпатыю» у Беластоку
Ілона Карпюк Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku/Цэнтр беларускай культуры

У Беластоку набліжаюцца Дні сучаснага мастацтва — фестываль, які ў гэтым годзе праходзіць пад лозунгам «Радыкальная эмпатыя». У праграме Дзён, якія будуці трываць з16 па 24 траўня, побач з асноўнымі падзеямі, традыцыйна прысутнічаюць і беларускія акцэнты, што працягваюць шматгадовую прысутнасць беларускіх творцаў у гэтым культурным праекце.

Пра тое, якое месца займае беларускі складнік у сёлетняй праграме, як ён уплывае на агульную канцэпцыю фестывалю і як у яго ўпісваюцца мастацкія практыкі, мы гаворым з намесніцай дыржэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Ілона Карпюк падкрэсліва, што чарговы раз у Беласток прыедзе Ігар Шугалееў.

- Публіка, скажам, альтэрнатыўнага тэатра ці перформанса мела магчымасць калісьці быць сведкам ягоных перформансаў. У Беласток вяртаецца, бо падымае зноў важную тэму. Разглядае гэта з сваёй перспектывы як мігранта, як акцёра, які таксама пераехаў са сваёй роднай краіны на чужую зямлю і спрабуе тут знайсці сваё месца, адпаведнае магчымасцям, патрабаванням, талентам і гэтак далей. І гэта становіцца часткай яго жыцця, але таксама і жыцця яго блізкіх сяброў і ўсіх тых, каго ён пакінуў у сваёй роднай краіне.

Усё, што адбываецца ў гэтым перформансе, мае пачатак у звычайных размовах, у гутарках. А гутаркі ішлі пра тое, што пасля доўгіх складаных працэсаў легалізацыі ў новай краіне з’явілася думка, што, магчыма, лепш было б пабрацца шлюбам з кім-небудзь у гэтай краіне, каб атрымаць прасцейшую легалізацыю і пазбегнуць гэтых клопатаў і змагання за нармальнасць.

З гэтых жартаў, паўжартаў нарадзілася ідэя стварыць перформанс «Will you marry me?». Гэта перформанс, які балансуе паміж асабістымі тэмамі, асабістымі пачуццямі і перажываннямі, але таксама закранае палітычныя тэмы, бо ў сітуацыі пераезду ва Украіну і неабходнасці ўпісацца ў новыя нормы, правілы і законы, з гэтым даводзіцца змагацца.

У выпадку, калі мы разглядаем сітуацыю, напрыклад, беларусаў у польскай краіне, гэта часам працэсы, якія цягнуцца месяцамі і гадамі. Гэта пытанні, што рабіць з дзецьмі, і пытанні пра тое, ці можна перамяшчацца ў межах Еўрапейскага саюза, калі не маеш патрэбнага пашпарта.

Слухайце аўдыё! 

Яраслаў Іванюк