З 28 па 31 траўня на стадыёне PGE Narodowy у Варшаве пройдзе Міжнародны кніжны кірмаш. Свае выданні прадставяць шэсцьсот экспанентаў з трыццаці трох краін. Запланавана больш за 1200 мерапрыемстваў, у тым ліку прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі.
У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд «Salon Wolna Białoruś» (11/D5), дзе наведвальнікі змогуць набыць беларускія кнігі і выданні, прысвечаныя Беларусі.
Інстытут беларускай кнігі апублікаваў праграму сустрэч, прэзентацый, аўтограф-сесій і кніжных навінак.
28.05 (чацвер)
🔹 12.00 Старт продажаў: «Успаміны Францішка Міцкевіча» (RozUM)
🔸 13.00 «БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», Дарота Міхалюк (Kamunikat)
🔸 14.00 Прэзентацыя з нагоды 70-годдзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: «Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»»; «Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст»; «Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд»; «Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі», Андрэй Масквін
🔸 15.00 Прэзентацыя: «Лірыка», Наста Кудасава (Kamunikat)
🔸 16.00 Прэзентацыя: «Гульня ў Oswalda, Quest», Аляксандр Лукашук (Kamunikat)
29.05 (пятніца)
🔹10. 00 Старт продажаў: «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах», Сабіна Брыло (Sviedki)
🔹11.00 Старт продажаў: «Linea Laretalis», Яна Гульцяева (Surma)
🔹🖋12.00 Старт продажаў, аўтограф-сесія: «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім», Аляксандр Фядута (Połackija Łabirynty)
🔹12.00 Старт продажаў: «Там, дзе мяне няма», Галіна Войцік (Skaryna Press)
🖋️13.00 Аўтограф-сесія: перакладчык Міхал Карневіч (RozUM)
🔸14.00 Прэзентацыя : «Беларускі снайпер», Лешэк Шарэпка (Kamunikat)
🖋️15.00 Аўтограф-сесія: Алесь Бяляцкі (Połackija Łabirynty)
🔸16.00 Прэзентацыя: «Święte źródło», Уладзімір Някляеў (Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku)
Дырэктар Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве Яцэк Орыл звяртае ўвагу на тое, што важным момантам сёлетняга выдання з'яўляецца прысутнасць беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі, пісьменніка і праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
— Ён будзе сустракацца з прысутнымі, будуць размовы пра кнігу пра яго, яго біяграфію, пакуль выдадзеная толькі па-беларуску, але неўзабаве з'явіцца і ў Польшчы. Для нас гэта вялікі гонар, што ўпершыню пасля выхаду з турмы ў снежні, лаўрэат Нобелеўскай прэміі з'явіцца ў нас на кірмашы. Звяртаю ўвагу на калектыўны стэнд Вольнай Беларусі, выдаўцоў, якія выдаюць у эміграцыі, галоўным чынам у Польшчы, Літве, Чэхіі, Аўстрыі.
30.05 (субота)
🔹10.00 Старт продажаў: «Атлант расправіў плечы», Айн Рэнд (Januškevič Publishing)
🔹11.00 Старт продажаў: «Раз’юшанасьць і Любоў», Макс Шчур (RozUM)
🔸12.00 Прэзентацыя: «Горад N»., Ігар Кулікоў (Januškevič)
🔹12.00 Старт продажаў: «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», Ларыса Геніюш (Skaryna Press)
🔸13.00 Прэзентацыя: «Іншыя Багі», Гаўард Філіпс Лаўкрафт (Gutenberg Publisher)
🖋️14.00 Аўтограф-сесія: Алена Пятровіч, аўтарка кнігі «Сіні дом» (Mianie Niama)
🔸15.00 Прэзентацыя: сшытак заданняў «Першыя крокі па-беларуску», Ганна Плашчынская (Gutenberg)
🖋️16.00 Аўтограф-сесія: Антон Бяляеў, аўтар кнігі «Як я правёў гэтае лета» (RozUM)
31.05 (нядзеля)
🔸13.00 Прэзентацыя: «Норадрэналін», Яўген Анашкін (Gutenberg)
🖋️14.00 Аўтограф-сесія: Віктар Бабарыка (Sviedki)
🔸15.00 Прэзентацыя: «Імёны Свабоды. Частка 1», Уладзімір Арлоў
🔸16.00 Прэзентацыя: «Вячэра з чужым каханкам», Валянціна Аксак (Kamunikat)