Беларуская Служба

«На беларускай мове можна гаварыць пра ўсё». У Беластоку завяршыўся пяты сезон курсаў «Мова нанова» 

15.06.2026 17:04
Пасля летняга перапынку пачнецца шосты сезон курсаў.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: orsha.eu

«Мова нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку. У гэтым сезоне можна было бліжэй пазнаёмімся з жыццём Полацка і сустрэцца з выбітнымі палачанамі.

— Мы запрашалі шмат выбітных гасцей, хаця гэты цезон быў вельмі складаным для нас, як для арганізатараў, – гаворыць адзін з вядоўцаў курсаў, журналіст і музыка Ігар Палынскі. — Гэта ўжо быў пяты сезон курсаў «Мова нанова», але для нас ён вельмі складаны. Пачыналася ўсё спакойна, мы вельмі хацелі гаварыць пра Полацк, цэнтральную з'яву гісторыі Беларусі. Але мы страцілі памяшканне і ў нас быў вялікі перапынак. На дапамогу прыйшоў Фонд «Акно на Усход», і далейшыя сустрэчы мы ўжо наладжвалі там. Было і пра Полацк, пра Гародню, гаварылі мы пра музыку, але і пра баброў, паколькі на беларускай мове можна гаварыць пра ўсё.

«Мова нанова» — самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы, як гавораць беластоцкія арганізатары. Пасля летняга перапынку пачнецца шосты сезон курсаў.

Анна Пятроўская 

Слухайце далучаны гукавы файл