Блажэй Круль (Błażej Król) – гэты выканаўца прагучыць сёння ў нашай перадачы. Музыканту пашчасціла насіць такое выдатнае прозвішча (па-польску “król” значыць “кароль”), якое ідэальна падыходзіць пад сцэнічны псеўданім. І таму ён прадстаўляецца просота KRÓL. Блажэй - не толькі спявак, але і аўтар песень, кампазітар і гітарыст, прадстаўнік так званай альтэрнатыўнай музыкі. Яго творчасць спалучае элементы альтэрнатыўнага року, электроннай і эксперыментальнай музыкі, а песні адзначаюцца паэтычнымі тэкстамі і арыгінальным гучаннем.
Блажэй Круль нарадзіўся 9 лютага 1984 года ў Гожаве-Вялькапольскім. Музычную кар’еру пачынаў у гурце Kawałek Kulki, пазней быў удзельнікам дуэта UL/KR, які атрымаў прызнанне на польскай незалежнай сцэне. З 2014 года паспяхова выступае як сольны выканаўца. Лаўрэат шэрагу прэстыжных музычных узнагарод, у тым ліку прэміі «Пашпарт „Палітыкі“» ў намінацыі «Папулярная музыка». Ён рэгулярна выступае на найбуйнейшых польскіх музычных фестывалях, у тым ліку Męskie Granie, а таксама супрацоўнічаў з многімі вядомымі польскімі выканаўцамі, сярод якіх Катажына Насоўска, Дарыя Завялаў і іншыя.
1 жніўня палякі адзначаюць гадавіну Варшаўскага паўстання (1.08.1944). Кампазіцыя «Мiałem zabrać cię nad rzekę» згадвае менавіта гэтую трагічную старонку польскай гісторыі. Блажэй расказваў, што ён не раз атрымліваў прапановы напісаць песню пра паўстанне, але заўсёды адмаўляўся. На яго думку, ён піша забаўляльную музыку, таму не з'яўляецца адпаведным выканаўцам. Тым не менш, у канцы канцоў ён выразіў згоду, калі атрымаў прапанову стварыць цалкам арыгінальны праект.
Замест песні пра бітвы і ваенную рамантыку, Круль расказвае гісторыі звычайных людзей, іх эмоцый і паўсядзённага жыцця падчас вайны. У альбом увайшлі 12 песень, іх галоўныя героі – людзі, якія спрабуюць захаваць нармальнасць у ваенным ліхалецці. Аўтар адзначыў, што праца над альбомам таксама змяніла яго погляд на гісторыю, паколькі школьная адукацыя заснаваная ў асноўным на датах і значна менш увагі надае звычайным людзям, іх перажыванням.
А вашай увазе песня з новага альбому Блажэя Круля, якая называецца «Мiałem zabrać cię nad rzekę» (Я павінен быў (або хацеў) паехаць з табой на раку).
Miałem zabrać Cię nad rzekę
Obiecałem, dałem słowo
Chmura pyłu dusi w gardle
Śpiewa słowik pieśń morową
Idź dziś sama, ja nie przyjdę
Możesz zacząć zapominać
Nie rozumiesz
Plus, że boli
Oczy puchną
Niespokojne budzą sny
Gdy tylko zamknę oczy – Ty
Ciało będą kąsać kły
Gdy tylko zamknę oczy – Ty
Nic się nie martw, ja przyrzekam
Gdy tylko zamknę oczy – Ty
Ale nie śpiesz się, poczekam
Gdy tylko zamknę oczy – Ty
Miałem zabrać Cię do parku
W miejsca nasze ulubione
Chciałem patrzeć w taflę oczu
Lecz czort wybrał inną stronę
Parku nie ma, mnie też prawie
Lecz ostatnim tchem opowiem
Że spotkamy się pojutrze
W naszym miejscu tuż za rogiem
Я павінен быў паехаць з табой на раку. Я абяцаў, я даў слова. Хмара пылу душыць маё горла. Салавей спявае чумную песню. Ідзі сёння адна, я не прыйду. Ты можаш пачаць забываць.Ты не разумееш. Акрамя таго, мне балюча. Мае вочы апухлі.
Неспакойныя сны мяне будзяць. Як толькі заплюшчу вочы – ты. Іклы будуць кусаць маё цела. Як толькі заплюшчу вочы – ты. Не хвалюйся, я клянуся. Як толькі заплюшчу вочы – ты. Але не спяшайся, я пачакаю. Як толькі заплюшчу вочы – ты.
Я хацеў пайсці з табой у парк. Да нашых любімых месцаў. Я хацеў глядзець у глыбіню вачэй. Але д'ябал абраў іншы кірунак. Парк знік, мяне таксама амаль няма. Але на апошнім дыханні я скажу табе. Што мы сустрэнемся паслязаўтра. У нашым месцы, адразу за вуглом.
Miałem zabrać cię nad rzekę — гэты сказ можна перакласці на беларускую па-рознаму. Можна сказаць «я хацеў» або «я павінен быў», «я збіраўся паехаць з табой да ракі або на раку» — калі маецца на ўвазе паездка. «Я хацеў павесці цябе да ракі» — больш паэтычны варыянт.
Śpiewa słowik pieśń morową — Салавей спявае чумную песню. Прыметнік «morowy» па-польску паходзіць ад старапольскага назоўніка «mór» (або «mor»), які азначае мор, эпідэмію, чуму, нейкую масавую заразную хваробу.
Nic się nie martw — ні аб чым не хвалюйся. Звярніце ўвагу, што тут крыху іншая канструкцыя на польскай мове, чым на беларускай. Па-беларуску мы б не сказалі «Нічога не хвалюйся».
Chciałem patrzeć w taflę oczu, lecz czort wybrał inną stronę — я хацеў глядзець у глыбіню вачэй, а д’ябал выбраў іншы кірунак. На д’ябла палякі гавораць «diabeł», «czart», «czort». Слова «д’ябал» — найбольш універсальнае, а «чарт» і «чорт» маюць больш кніжны, простанародны ці размоўны характар.
нг