Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лаўрэаты Grand Press Photo 2026 выстаўлены ў Музеі Варшаўскага газавага заводу

12.08.2026 19:00
Вайна ва Украіне, змяненне клімату, ідэнтычнасць, жыццё мясцовых супольнасцей і гісторыі людзей.
         30
Выстава будзе дэманстравацца ў Музеі Варшаўскага газавага завода да 30 жніўняPAP/Marcin Obara

Больш за 200 фатаграфій, узнагароджаных і адзначаных у Нацыянальным конкурсе журналісцкай фатаграфіі Grand Press Photo 2026, выстаўлены ў Музеі Варшаўскага газавага заводу.

Катажына Урода-Ленартовіч з праўлення фонду «Orlen» імя Ігнацыя Лукасевіча, партнёра выставы, так расказвае пра яе:

— Мы паказваем 241 фотаздымак, лаўрэатаў конкурсу ў розных катэгорыях. 29 адзінкавых здымкаў, сем рэпартажаў, чатыры дакументальныя праекты і інш.

У цэнтры выставы знаходзіцца фатаграфія Войцеха Гжэндзінскага, якая атрымала ўзнагароду «Фота года». Яна з'яўляецца часткай серыі, прысвечанай працы судмедэкспертаў, следчых, ратавальнікаў і спецыялістаў, якія аналізуюць ДНК і бяруць адбіткі пальцаў падчас ідэнтыфікацыі целаў загінулых украінскіх салдат:

— Гэты здымак зʼяўляецца для мяне чарговым доказам таго, чым зʼяўляецца чалавечнасць. Здымак нагадвае тое, што мы часамі несвядома спіхваем на бок свядомасці, то бок тое, што за нашай усходняй мяжой працягваецца вайна. Гэта фрагмент рэпартажу, які складаецца з сямі здымкаў, — гаворыць Катажына Урода-Ленартовіч.

Серыя таксама заняла другое месца ў катэгорыі «Бягучыя падзеі — гісторыі». Выстава будзе дэманстравацца ў Музеі Варшаўскага газавага заводу да 30 жніўня.

ав


PAP/Marcin Obara PAP/Marcin Obara
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры