Я сёння вяртаюся да творчасці Коры (Kora) — адной з самых яркіх і бескампрамісных польскіх артыстак. Яе песні назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю польскай папулярнай музыкі, а яна сама стала іконай польскага року.
Сапраўднае імя Вольга Аляксандра Сіповіч (Olga Aleksandra Sipowicz), у дзявоцтве Астроўская (Ostrowska). Нарадзілася 8 чэрвеня 1951 года ў Кракаве. Памерла 28 ліпеня 2018 года ва ўзросце 67 гадоў. Яна доўгі час змагалася з анкалагічным захворваннем, але пры гэтым працягвала быць актыўнай, удзельнічаць як у сцэнічным, так і грамадскім жыцці краіны.
Вялікую папулярнасць Кора набыла, будучы вакалісткай гурта Maanam, які быў створаны ў 1976 годзе па ініцыятыве Марэка Яцкоўскага (Marek Jackowski) і Міла Курціса (Milo Kurtis). Кора хутка стала яго галоўнай зоркай. Яе пазнавальны, моцны голас, яркая прыгажосць, вялікая сцэнічная экспрэсія і непаўторны стыль зрабілі гурт адным з галоўных прадстаўнікоў польскай рок-музыкі.
Сапраўдны прарыў адбыўся ў 1980 годзе, калі Maanam выступіў на фестывалі ў Аполе. У тым жа годзе выйшаў першы альбом гурта. Сярод найбольш вядомых песень — «Boskie Buenos», «Kocham cię, kochanie moje», «Cykady na Cykladach», «Szare miraże» і «Krakowski spleen».
Кора была таксама аўтаркай большасці тэкстаў песень калектыву Maanam. Яе творчасць адзначалася смеласцю і незалежнасцю. У 1984 годзе камуністычныя ўлады забаранілі гурту выступаць у сродках масавай інфармацыі пасля таго, як музыкі адмовіліся граць на канцэрце для партыйных кіраўнікоў.
У 2008 годзе Maanam спыніў існаванне, а Кора працягнула сольную кар'еру, выступала па тэлебачанні, пісала тэксты, займалася грамадскай дзейнасцю, падтрымлівала жаночыя рухі і адкрыта выказвалася на палітычныя тэмы.
Вашай увазе адна з ранніх і самых вядомых кампазіцый гурта Маанам «Кракаўскі сплін». Вялікую частку жыцця Кора пражыла ў Варшаве, але нарадзілася і маладосць правяла ў Кракаве, які застаўся важным горадам для пясняркі.
Chmury wiszą nad miastem
Ciemno i wstać nie mogę
Naciągam głębiej kołdrę
Znikam, kulę się w sobie
Powietrze lepkie i gęste
Wilgoć osiada na twarzach
Ptak smętnie siedzi na drzewie
Leniwie pióra wygładza
Poranek przechodzi w południe
Bezwładnie mijają godziny
Czasem zabrzęczy mucha
W sidłach pajęczyny
A słońce wysoko, wysoko
Świeci pilotom w oczy
Ogrzewa niestrudzenie
Zimne, niebieskie przestrzenie
Czekam na wiatr, co rozgoni
Ciemne skłębione zasłony
Stanę wtedy na „raz!”
Ze słońcem twarzą w twarz
Czekam na wiatr, co rozgoni
Ciemne skłębione zasłony
Stanę wtedy na „raz!”
Ze słońcem twarzą w twarz
Ulice mgłami spowite
Toną w ślepych kałużach
Przez okno patrzę znużona
Z tęsknotą myślę o burzy
A słońce wysoko, wysoko
Świeci pilotom w oczy
Ogrzewa niestrudzenie
Zimne, niebieskie przestrzenie...
Czekam na wiatr, co rozgoni
Ciemne skłębione zasłony
Stanę wtedy na „raz!”
Ze słońcem twarzą w twarz
Над горадам навіслі хмары. Цёмна, я не магу ўстаць. Глыбей хаваюся пад коўдру, знікаю, замыкаюся ў сабе. Паветра ліпкае і густое, вільгаць асядае на твары. Птушка сумна сядзіць на дрэве, ляніва разгладжвае пер'е. Раніца змяняецца поўднем, гадзіны цягнуцца млява. Часам прагудзіць муха, заблытаўшыся ў павуцінні.
А сонца — высока, высока — свеціць у вочы пілотам, нястомна сагравае халодныя сінія прасторы. Я чакаю ветру, які развее гэтыя цёмныя клубы хмар. Тады, на лік «раз!», я ўстану — тварам у твар з сонцам.
Вуліцы, ахутаныя туманам, апускаюцца ў цёмныя лужыны. Я стомлена гляджу ў акно, чакаючы навальніцы. А сонца — высока, высока — свеціць у вочы пілотам, нястомна сагравае халодныя сінія прасторы. Я чакаю ветру, які развее гэтыя цёмныя клубы хмар. Тады, на лік «раз!», я ўстану — тварам у твар з сонцам.
У загалоўку кампазіцыі ёсць слова «сплін» (ад англійскага spleen) — гэта глыбокае адчуванне ўнутранай пустэчы, стомленасці ад жыцця, расчаравання і немагчымасці знайсці радасць у звычайных рэчах.
Znikam, kulę się w sobie — гэтае польскае словазлучэнне на беларускую можна перакласці: замыкацца ў сабе — калі чалавек аддаляецца ад іншых, не хоча размаўляць (і гэта найбольш падыходзіць у дадзенай кампазіцыі), але таксама можна сказаць "уціскацца ў сябе" — калі гаворка пра паставу цела, жэст ці сціскацца ў камячок (скажам, ад холаду).
Ogrzewa niestrudzenie zimne, niebieskie przestrzenie — нястомна сагравае халодныя сінія прасторы. Звярніце ўвагу, што як правіла холад атаясамліваецца ў нас з сінявой. Таксама гэта часта выкарыстоўваецца ў мастацтве, дзе сінія, блакітныя і сінява-шэрыя адценні традыцыйна выкарыстоўваюць для стварэння адчування холаду, адзіноты і адчужэння. У супрацьвагу ім чырвоны, аранжавы і жоўты асацыююцца з агнём, сонцам і цяплом. Лёд і снег сапраўды здаюцца крыху блакітнымі, асабліва ў цемры. Акрамя таго, гэта звязана з фізіялогіяй: калі чалавеку холадна, крывяносныя сасуды скуры звужаюцца, каб захаваць цяпло, скура можа набываць бледнае або сіняватае адценне.
Czekam na wiatr, co rozgoni ciemne skłębione zasłony — я чакаю вецер, які развее гэтыя цёмныя клубы хмар. Звярніце ўвагу, што песня запісана на пачатку 80-ых гадоў, калі ў Польшчы быў змрочны час, паколькі пасля грамадскіх бунтаў, якія былі падаўлены, улады ў 1981 годзе ўвялі ваеннае становішча і закруцілі гайкі, каб людзі перасталі думаць пра рэвалюцыю. Але вецер перамен і так адчуваўся ўжо ў паветры.
нг