Беларуская Служба

У Польшчы капітан паветранага судна зарабляе нават 15 тыс. еўра

13.08.2019 18:34
У Польшчы ліцэнзія прафесійнага пілота каштуе каля 250 тыс. злотых (амаль 58 тыс. еўра).
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Skycolors/Shutterstock.com

Польскія авіяцыйны рынак развіваецца на ўзроўні 3-4% у год. Гэта пасля Румыніі другі паказчык у свеце, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna. Паводле падлікаў кампаніі Boeing, штогод авіяцыйнай галіне спатрэбіцца 31 тыс. новых пілотаў, перш за ўсё ў рэгіёне Азіі і Акіяніі. У мінулым годзе ў Польшчы было выдадзена 106 новых ліцэнзій капітанаў паветраных суднаў і 269 ліцэнзій першых афіцэраў (другіх пілотаў).

Каб стаць пілотам, патрэбна мець не толькі жаданне, але і тоўсты кашалёк. Так, у Польшчы ліцэнзія прафесійнага пілота каштуе каля 250 тыс. злотых (амаль 58 тыс. еўра). Але гэтая сума вельмі хутка акупаецца, таму што кожная авіякампанія нарасхват бярэ лётчыкаў, і пасля двух гадоў стажу пілот зарабляе 3-4 тыс. еўра. Многія маладыя людзі, аматары авіяцыі, каб зрабіць ліцэнзію, бяруць крэдыт, таму што да гэтага падыходзяць як да жыццёвай інвестыцыі.

А некаторыя пілоты зарабляюць вельмі добра. Для прыкладу, зарплата капітана самалёта нізкатарыфнай авіякампаніі Ryanair можа складаць нават 15 тыс. еўра ў месяц, першы афіцэр зарабляе палову гэтай сумы. Малады лётчык, які толькі што атрымаў ліцэнзію пілота, можа разлічваць на 1,5-2 тыс. еўра, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс