Беларуская Служба

Польскія «панэлькі» атрымаюць новае жыццё

30.08.2019 12:51
Гэта важная навіна амаль траціны жыхароў Польшчы, бо 12 мільёнаў палякаў дагэтуль жывуць у дамах, збудаваных з панэляў.
W całym kraju powstały 4 mln mieszkań z wielkiej płyty. W momencie stawiania ich żywotność szacowano na 50-70 lat
W całym kraju powstały 4 mln mieszkań z wielkiej płyty. W momencie stawiania ich żywotność szacowano na 50-70 latPixabay.com

Замест дэмантажу камуністычная панэльная забудова будзе мадэрнізавацца, справа не абмяжуецца касметычным рамонтам, піша Dziennik Gazeta Prawna. Гэта важная навіна амаль траціны жыхароў Польшчы, бо 12 мільёнаў палякаў дагэтуль жывуць у дамах, збудаваных з панэляў.

Пачынаючы ўжо з наступнага года лакальная ўлада зможа разлічваць на тка званыя «рамонтныя прэміі». Гаворка ідзе не толькі пра звычайнае ўцяпленне, але і пра замену частак канструкцый, вокнаў, праводкі. Без такой дапамогі домаўпраўленні не былі бы ў стане ўласнымі высілкамі правесці  такую мадэрнізацыю, бо яна досыць дарагая.

Паводле дадзеных польскага Міністэрства інфраструктуры і развіцця, панэльныя будынкі, якія паўсталі ў 1960-90г. характарызуюцца празмерна слабой тэрмаізаляцыяй, недастатковым станам будаўнічых і электрычных камунікацый і таксама нізкім узроўнем эстэтычнай вартасці для грамадкай прасторы.

Аднак, эксперты ад архітэктуры наўпрост сцвярджаюць, што дадзены тып забудовы не трэба руйнаваць, дастаткова будзе правесці сур’ёзную мадэрнізацыю і камуністычныя «панэлькі» прастаяць чарговыя 50 гадоў, а магчыма нават даўжэй. Пра другой жыццё камуністычных «панэлек» у Польшчы пісаў Dziennik Gazeta Prawna.

эж