Беларуская Служба

Польшчы ўдалося скараціць разрыў ад багатых краін

04.10.2019 16:15
Апошнія чатыры гады польская эканоміка расла хуткімі тэмпамі, даганяючы багатую Заходнюю Еўропу, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Image from Pixabay/СС0

Польшча – гэта сярэдняя краіна па еўрапейскіх мерках з малой але адкрытай эканомікай. Гэтая адкрытасць спрыяе развіццю апошнія трыццаць год, піша выданне.

Гэты час польская эканоміка расла хутчэй чым большасць эканомік развітых краін. Па ўзроўню развіцця Польшча набліжаецца да групы Г-20, скараціўшы разрыў з багатымі краінамі да найменшага ўзроўню з XV стагоддзя, вылічыў Сусветны банк.

У 2018-м годзе даход на душу насельніцтва ў Польшчы склаў 71% ад сярэднееўрапейскага ўзроўню. За апошнія тры гады гэты паказнік вырас на 2%.

Падобную тэндэнцыю дэманструе іншы паказнік – узровень індывідуальнага спажывання на душу насельніцтва. Летась ён склаў 77% ад сярэдняй па ЕС, вырасшы на 3%. Павольней змяняюцца якасныя паказнікі, як выдаткі на сталыя сродкі ды ўзровень інвестыцый.

Тым ня менш Польшча за апошнія гады можа пахваліцца высокімі ды стабільнымі тэмпамі росту эканомікі. У 2005-2007 гг польскі ВУП рос на 6,8% у год. У 2007-2015 гад рост запаволіўся да 3,6%, што было звязана з глабальным эканамічным крызісам. Апошнія 4 гады ВУП Польшчы рос на ўзроўні 4,4%.

Дзякуючы гэтаму цяпер польская эканоміка апярэджвае па размеру ВУП такія краіны як Грэцыя альбо Аргентына, піша выданне. Трыццаць гадоў таму Польшча экспартавала тавараў на суму 19 мільярдаў долараў, а летась – 262 мільярды.

юл