Беларуская Служба

У Польшчы плануюць запусціць у прадукцыю самалёт айчыннай канструкцыі

17.10.2019 11:35
Будзе гэта самалёт класа BGA (business general aviation) – бізнес-авіяцыя агульнага прызначэння.
У Польшчы будзе збудаваны самалёт айчыннай канструкцыіфота: Pixabay/Fuzz/Creative Commons

Dziennik Gazeta Prawna, які паведамляе аб планах збудаваць польскі самалёт. Праз некалькі гадоў паявіцца, пасля вельмі вялікага перапынку, машына, сканструяваная і збудаваная цалкам у Польшчы. У новай машыны пакуль няма назвы, невядома дакладна, як яна будзе выглядаць. Вядома толькі, што гэта будзе самалёт класа BGA (business general aviation) – бізнес-авіяцыя агульнага прызначэння.

У такога самалёту ёсць шмат пераваг – ён лёгкі, танны ў эксплуатацыі, можа прызямліцца практычна ўсюды, і ёсць на яго попыт у Польшчы ды Еўропе – тлумачыць доктар інжынерыі Павел Стэнжыцкі, дырэктар Інстытуту авіяцыі з Даследчай сеткі Лукасевіч.

Самалёт можа забраць на борт максімальна чатырох чалавек. У Польшчы здаўна ніхто не будаваў машыны гэтага класа з нуля. Вядома ўжо, што за праект і будаўніцтва будзе адказваць прадпрыемства Aim Aviation. На пачатак яно атрымае на рэалізацыю задання 25 млн. злотых, у тым ліку 15 млн. з дзяржаўнага Агенцтва развіцця прамысловасці. Дакументы, неабходныя для заснавання прадпрыемства, былі падпісаны на Кангрэсе 590, які прайшоў нядаўна непадалёк ад Жэшава.

Праекту рады Януш Міхальцэвіч, старшыня фірмы Eurotech, якая падключылася ў яго рэалізацыю. Паводле яго словаў, у Польшчы ёсць вопытныя спецыялісты, машыны, тэхналогія ды ўсе магчымасці, каб збудаваць такі самалёт. Гэта будзе значны тэхналагічны прарыў для дадзенай галіны ў Польшчы.

нг