Беларуская Служба

Улады Даніі ўхвалілі будаўніцтва падводнага ўчастка Baltic Pipe

25.10.2019 12:03
Рэалізацыя інвестыцыі дазволіць узмацніць энергетычную бяспеку Польшчы і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
 .
Сцяг Даніі.Photo: torben7400 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Дацкі міністр па пытаннях клімату, энергетыкі і паставак ухваліў будаўніцтва марскога ўчастка газаправода Baltic Pipe, паведаміла Дацкае агенцтва па энергетыцы.

„Міністр клімату, энергетыкі і паставак сёння выдаў дазволы кампаніі Energinet на будаўніцтва ўчастка трубаправода, які праходзіць па кантынентальным шэльфе Паўночнага мора і праз праліў Малы Бельт, а таксама дазволы для кампаніі Gaz –System на будаўніцтва ўчастка, які праходзіць уздоўж кантынентальнага шэльфа Балтыйскага мора”, - гаворыцца ў паведамленні.

Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што Baltic Pipe - гэта стратэгічны праект, рэалізаваны ў Польшчы кампаніяй Gaz-System, а ў Даніі - кампаніяй Energinet. Яго мэта - стварэнне новага шляху для паставак прыроднага газу з Нарвегіі на рынкі Даніі, Польшчы і суседніх краін.

Рэалізацыя гэтай інвестыцыі дазволіць узмацніць энергетычную бяспеку Польшчы і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ды паспрыяе павышэнню канкурэнтаздольнасці польскага рынку газу.

Газаправод зможа пастаўляць 10 млрд кубічных метраў газу ў год у Польшчу і 3 млрд кубічных метраў паліва з Польшчы ў Данію. Меркаваны этап будаўнічых работ пачнецца ў 2020 годзе. Пастаўкі прыроднага газу з радовішчаў на нарвежскім кантынентальным шэльфе павінны быць магчымымі з кастрычніка 2022 года.

Аператар па перадачы газу Gaz-System з'яўляецца стратэгічнай кампаніяй для польскай эканомікі. Яна адказвае за перадачу прыроднага газу і адмініструе найважнейшымі газаправодамі ў Польшчы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз