Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паглыбленне грамадскай палярызацыі і эскалацыя канфлікта вакол Канстытуцыйнага суда спрыяюць расійскай і беларускай прапагандзе

31.10.2026 14:23
У Польшчы спрэчка на тэму Канстытуцыйнага суда выбухнула чарговы раз, адбыліся сутычкі і ўмяшанне паліцыі.
Паліцыя перад будынкам судуPAP/Radek Pietruszka

Былы супрацоўнік ваеннай разведкі, падпалкоўнік Мацей Морыц растлумачыў у эфіры Польскага радыё 24, што ўнутраная канстытуцыйная спрэчка можа негатыўна паўплываць на міжнародную бяспеку Польшчы.

— Мы маем дачыненне з сітуацыяй, якая ўплывае на кіраванне дзяржавай, на спосаб успрыняцця яе на міжнароднай арэне. Калі мы будзем засяроджваць сваю палітыку на ўнутраных спрэчках, то з гарызонта знікаюць важныя справы, у тым ліку з пункту гледжання нашай бяспекі. Гэта эфект, на які разлічваюць нашы праціўнікі: узнікненне сітуацыі, калі працэс прыняцця рашэнняў у дзяржаве паралізаваны.

Анджэй Пачобут у сваіх сацыяльных сетках адзначыў незвычайную цікавасць, якую праяўляюць Мінск і Масква да падзей у Польшчы.

— Выбух радасці ў беларуска-расійскай прапаганды было лёгка прадказаць. Чым большы палітычны хаос у Польшчы, тым большая іх задаволенасць. Яны не падтрымліваюць ні адзін з бакоў у спрэчцы вакол Канстытуцыйнага суда. Іх цікавасць іншая: падсілкоўваць канфлікт. Чым больш мы пасвараныя адзін з адным, тым лепш для іх, — напісаў Анджэй Пачобут на партале X.

ав


Пратэстоўцы побач з будынкам Канстытуцыйнага суду Пратэстоўцы побач з будынкам Канстытуцыйнага суда