Беларуская Служба

Канстытуцыя для бізнесу - на паперы выглядае прыгожа, у жыцці горш

04.12.2019 13:35
На працягу паўтара году, а столькі ўжо дзейнічаюць новыя нормы, было вельмі мала выпадкаў практычнага выкарыстання правілаў.
     ,
Канстытуцыя для бізнесу не спрацоўвае так, як хацелі б яе аўтарыshutterstock.com/Minerva Studio

Выданне Rzeczpospolita піша пра гэтак званую Канстытуцыю для бізнесу, гэта значыць, некалькі законаў, якія павінны былі даць прадпрымальнікам упэўненасць, што чыноўнікі паважаюць іх правы. Тэарэтычна, на паперы, гэта так, але на самой справе сітуацыя далёкая ад ідэальнай – піша аўтар тэксту Павел Раховіч.

На працягу паўтара году, а столькі ўжо дзейнічаюць новыя нормы, было вельмі мала выпадкаў практычнага выкарыстання правілаў, аб чым заявіў амбудсмен малых і сярэдніх прадпрымальнікаў. Згодна законам, калі існуюць сумненні наконт прававых нормаў, чыноўнікі заўсёды павінны іх інтэрпрэтаваць у карысць бізнесмена. На практыцы суды і падатковыя інспекцыі рэдка трымаюцца гэтага правіла. Згодна Канстытуцыі для бізнесу, прадпрымальнікам нельга перашкаджаць нармальна працаваць пастаяннымі праверкамі і доўгім следствам. Тым часам, паводле дадзеных амбудсмена, больш за 4,6 тыс. праверак працягваліся звыш двух гадоў.

Згодна абяцанням, чыноўнікі павінны несці асабістую адказнасць за свае памылкі. Нягледзячы на шматлікія выпадкі злоўжывання службовым становішчам, толькі 15 супрацоўнікаў падатковых органаў панеслі дысцыплінарную адказнасць. А ў некаторых выпадках, напрыклад, фіктыўных абвінавачанняў, адказнасць павінна быць не толькі дысцыплінарная, але таксама крымінальная.

Карацей кажучы, пра любоў да бізнесу можна доўга казаць падчас розных урадавых пасядзелак ці канферэнцый. У кантакце з рэальным жыццём аказваецца, што гэта часта толькі пустыя словы – падсумоўвае каментатар. Можа, нешта зменіць новы міністр фінансаў Тадэвуш Касьціньскі, які заявіў, што хоча змяніць мадэль дзейнасці падатковай. «Мы хочам супрацоўнічаць з нашымі падаткаплатнікамі, нашымі кліентамі, каб яны ведалі, што падаткі – гэта інвестыцыя ў Польшчу», – цытуе выданне словы міністра.

нг