Маршалак (старшыня) Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска назвала «вельмі дрэнным рашэннем» крок прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага, які пазбавіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы.
— Гэта вельмі дрэннае рашэнне прэзідэнта Наўроцкага. Ордэн Белага Арла спадар Зяленскі атрымаў для ўсяго ўкраінскага народа, які змагаецца супраць Расіі. Мы ведаем, што гэтая вайна працягваецца, і насамрэч Украіна таксама абараняе Польшчу ад Расіі, — заявіла Кідава-Блоньская падчас афіцыйнага візіту ў Казахстан.
Старшыня Сената Польшчы падкрэсліла, што гістарычныя спрэчкі паміж Варшавай і Кіевам неабходна вырашаць праз дыялог, а не сімвалічныя жэсты. На яе думку, рашэнне было прынята ў няўдалы момант — напярэдадні міжнароднай канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску.
Нагадаем, Наўроцкі абвясціў пра пазбаўленне Зяленскага ўзнагароды пасля таго, як аднаму з украінскіх вайсковых падраздзяленняў было нададзена імя герояў УПА. У адказ ад польскіх узнагарод ужо адмовіліся некалькі высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў, у тым ліку амабсадар Украіны ў Польшчы Васіль Бондар.
pap/эж