Беларуская Служба

2020 год пройдзе пад знакам гандлёвых перамоваў паміж ЕС і Вялікабрытаніяй

31.12.2019 16:21
Брытанскі прэм'ер Барыс Джонсан хоча, каб перамовы з Еўрасаюзам закончыліся да канца 2020 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TeroVesalainen /pixabay.com/CC0 Public Domain

Наступны год пяройдзе пад знакам перамоваў, датычных гандлёвага пагаднення паміж Еўрасаюзам і Вялікабрытаніяй. Размовы па гэтым пытанні пачнуцца адразу пасля выхаду брытанцаў з супольнасці, то бок, хутчэй за ўсё, у лютым.

Брытанскі прэм'ер Барыс Джонсан хоча, каб яны працягваліся выключна да канца года, то бок да часу дзеяння пераходнага перыяду, падчас якога правілы ЕС надалей будуць датычыць Вялікабрытаніі. Гэта азначае, што на перамовы застанецца 11 месяцаў.
„Гэта не так шмат часу”, - каментуе эксперт лонданскага „Цэнтру еўрапейскіх рэформаў” Агата Гастыньска-Якубоўска (Agata Gostyńska-Jakubowska).

- Дасягнуць паразуменне, у прыватнасці, гандлёвую дамову паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам настолькі хутка – гэта сур’ёзны выклік для абодвух бакоў. Некаторыя каментатары нават лічаць, што гэта наогул малаверагоднае.

У канцы наступнага года, калі б пагаднення не ўдалося дасягнуць, зноў паўстане пагроза рэалізацыі самага чорнага сцэнарыя, то бок Вялікабрытаніі па-за межамі ЕС, без гандлёвай дамовы.

- Прэсінг часу і намер пазбегчы гандлю па прынцыпах Сусветнай гандлёвай арганізацыі напэўна паплываюць на абодва бакі, перш за ўсё, на еўразвязаўскі бок. Аднак, беручы пад увагу колькі часу засталося, ужо цяпер можна спекуляваць наконт узроўню амбіцый.

Некаторыя эксперты прагназуюць, што на працягу года будзе ўзгодненае канцэптуальнае пагадненне, датычнае эканамічных адносін паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам. Тым часам прадстаўнікі 27 краінаў- членаў ЕС заяўлялі, што яны зацікаўленыя больш глыбокім пагадненнем аб партнёрстве з Вялікабрытаніяй. Яно павінна ахопліваць не толькі эканамічныя пытанні, але і супрацоўніцтва па замежных пытаннях, у судовай сістэме і абмен дадзенымі.

аз