Выданне Dziennik Gazeta Prawna звярнулася да аналітыка рынкаў энергіі Матэвуша Кубяка з просьбаю пракаментаваць затрымку паставак расійскай нафты ў Беларусь. Эксперт нагадвае, што такія крызісы паяўляюцца рэгулярна на працягу апошніх гадоў. Яны аказваюць уплыў не толькі на эканоміку Беларусі, але таксама ўплываюць на польскія энергетычныя канцэрны.
Галоўная прычына спрэчак – канешне, грошы. Расійская нафта, якая пастаўляецца ў Беларусь, становіцца ўсё даражэйшай. Крэмль не збіраецца кампенсаваць Беларусі стратаў, паколькі развіццё беларускай эканомікі не ўваходзіць у інтарэсы Расіі. Яна стараецца, каб эканоміка Беларусі была на столькі слабой, каб далей патрэбныя ёй былі расійскія субсідыі.
Ці Беларусь мае рэальную альтэрнатыву расійскай нафце? Хутчэй не. Імпарт з альтэрнатыўных крыніц будзе даражэйшы, чым расійская сыравіна, нават пасля значнага росту цэн. Праблема таксама ў лагістыцы: пастаўкі па чыгунцы каштуюць больш, чым праз трубаправод. У сваю чаргу рэверсныя пастаўкі з Польшчы, пра што час ад часу згадвае Лукашэнка, існуюць толькі на паперы – дзеля таго, каб паявілася такая магчымасць, неабходныя вялікія капіталаўкладанні. Менавіта па гэтай прычыне на польскіх складах усё яшчэ знаходзіцца забруджаная нафта, якая паступіла вясной мінулага года з Расіі. Калі б існавала магчымасць рэверснай перапампоўкі, нафту ўжо даўно вярнулі б туды, адкуль яна паступіла.
Чым даўжэй працягваюцца перамовы Пуціна з Лукашэнкам, тым больш могуць на гэтым выйграць польскія прадпрыемствы, якія дзейнічаюць на тым жа рынку, што і беларуская канкурэнцыя, – падсумоўвае свае разважанні эксперт.
Матэвуш Кубяк/нг