Урадавая дэлегацыя Польшчы на чале з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім знаходзілася з афіцыйным двухдзённым візітам у Краіне квітнеючай вішні. Матэвуш Маравецкі сярод іншых сустрэўся з прэм’ерам Японіі Сіндза Абэ.
Падчас наведвання Японіі польскаму прэм’еру Матэвушу Маравецкаму спадарожнічалі міністр па пытаннях клімату Міхал Курытка (Michał Kurtyka), намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі (Paweł Jabłonski) ды ўпаўнаважаны ўраду па справах Цэнтральнага камунікацыйнага порту. Афіцыйную суправаджалі прадстаўнікі больш чым 20 польскіх фірмаў.
Па выніках двухдзённага візіту можна вылучыць два галоўныя кірункі польска-япоснкай супрацы, акрэсленыя падчас перамоваў. Гаворка ідзе пра паглыбленне супрацы ў транспартнай ды энергетычнай сферах.
Цягам бліжэйшых некалькіх гадоў Польшча і Японія маюць намер сумесна пабудаваць высокатэмпературны атамны рэактар. Японія прадставіць неабходныя тэхналогіі, а Польшча – забяспечыць інфраструктуру для будаўніцтва і абслугоўвання атамнай электрастанцыі. Створаны сумеснымі намаганнямі атамны рэактар будзе вырабляць энергію, яка можа быць рэалізаваная па-за межамі Польшчы.
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што польская і японская гаспадаркі залежныя вугальнай энергетыкі, адпаведна краіны маюць вялікія магчымасці супрацы ў энергетычнай галіне.
-Гэтыя магчымасці датычаць газіфікаваная вугалю, але і сучасных падыходаў у атамнай энергетыцы. Усё гэта можа паслужыць таму, што вытворчы працэс ў большай ступені будзе пазбаўляцца цяжару прадукцыі вуглякіслага газу.
Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Гжэгаж Врохна (Grzegorz Wrochna), які ўваходзіў у склад урадавай дэлегацыі, заявіў, што атамны рэактар магутнасцю каля 200 мегават будзе адпавядаць высокай хуткасці росту польскай эканомікі. Віцэ-міністр Врохна ўдакладніў, што польска-японскія перамовы аб стварэнні рэактара працягваюцца ўжо некалькі гадоў. Ён запэўніў, што пры стварэнні рэактара будуць выкарыстоўвацца самыя сучасныя тэхналогіі, якія ўжо выпрабаваныя ў Японіі ды якія не нясуць шкоды навакольнаму асяроддзю.
Нацыянальны цэнтр атамных даследаванняў і развіцця Польшчы ды японскае Агенцтва па атамнай энергетыцы заключылі пагадненне, сумеснай рэалізацыі гэтага праекту.
Другім ключавым абшарам польска-японскага супрацоўніцтва стане транспарт, а менавіта рэалізацыя агромністага стратэгічнага праекту польскага ўраду – будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту (ЦКП). Марцін Горала (Marcin Horała) упаўнаважаны ўраду па справах ЦКП таксама быў уключаны ва ўрадавую дэлегацыю.
Упаўнаважаны ўрада Марцін Горала заявіў, што кіроўная кампанія Такійскага аэрапорт Нарыта, лічыцца адной з лепшых у свеце, мае вялікія шанцы стаць стратэгічным кансультантам пры будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порту.
Сярод асноўных кандыдатаў на стратэгічнага дарадцу Цэнтральнага камунікацыйнага порту разглядаюцца таксама аэрапорт Інчхон у Сеуле ды сінгапурскім Чангі.
Упаўнаважаны ўрада Марцін Горала пасля сустрэчы з японскімі калегамі падсумаваў магчымасці польска-япоскага супрацоўніцтва ў па пытанню будовы Цэнтральнага камунікацыйнага порту:
-Цэнтральны камунікацыйны порт – гэта вялікі інфраструктуры і гаспадарчы праект, якія з’яўляецца адным з прыярытэтаў польскага ўраду. Праект ЦКП дае вялікія магчымасці і шанцы польска-японскага супрацоўніцтва. Праект ЦПК мае тры галоўныя абшары і ў кожным з іх мы бачым вялікі патэнцыял працы з Японіяй.
Аэрапорт Нарыта з’уяўляецца адным з лідараў дыялогу, які завершыцца выбарам стратэгічнага дарадцы ЦКП.
Другім важным абшарам дзейнасці Цэнтральнага камунікацыйнага порту стане чыгунка. Мы разлічваем на тое, што чыгунка будзе галоўным шляхам падʼезду да ЦКП. Мы высока ацэньваем вялікі японскі досвед у галіне будаўніцтва хуткаснай чыгункі. Час распачаць дыялог і па гэтым пытанні.
Трэцім абшарам стане airport city – усе інвестыцыі, які будуць рэалізаваныя вакол аэрапорту, вакол гэтага перасадачнага вузла.
Праз некалькіх гадоў з’явіцца адзін з самых лепшых камунікацыйных вузлоў у свеце. Польшча можа атрымаць вялікія карысці ад супрацы з Японія – новыя тэхналогіі, сучасныя метады кіравання. У сваю чаргу Польшча прадстаўляе Японіі ўнікальныя па сваім памерам магчымасці рэалізацыі інвестыцый. На дадзены момант ніводная еўрапейская краіна ня можа прапанаваць штосьці падобнае.
Ужо 23 студзеня прадстаўнікі Цэнтральнага камунікацыйнага порту Польшчы правядуць сустрэчу з кіраўніцтвам і японскага аэрапорту Нарыта. Распачнецца другі этап тэхнічнага дыялогу.
PR/IAR/эж