Беларуская Служба

Польскія інвестары ў Нямеччыне ўжо доўгі час выратоўваюць нямецкія кампаніі

30.01.2020 15:26
Немцы прызвычаіліся да таго, што нямецкія кампаніі пераймаюць прадпрыемствы ва Усходняй Еўропе, а не наадварот.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneAritra Deb / PR

Паглынанне нямецкай авіялініі Condor польскай авіякампаніяй LOT здзівіла многіх немцаў, але гэта не першы выпадак, калі польская кампанія выратавала немцаў ад банкруцтва, чытаем на сайце DeutcheWelle.

Немцы прызвычаіліся да таго, што нямецкія кампаніі пераймаюць прадпрыемствы ва Усходняй Еўропе, а не наадварот.

Шматмільённую інвестыцыю зрабіла ў Страсфурце польская кампанія Ciech.

Прыкладам паспяховай польскай інвестыцыі ў Нямеччыне з'яўляецца Sodawerk Strassfurt. Там размешчаны адзін з самых старажытных заводаў у зямлі Саксонія-Ангальт, які на працягу апошніх 138 гадоў вырабляе разрыхляльнік і карбанат натрыю. З 2007 года завод належыць польскаму хімічнаму гіганту Ciech.

Па словах прэс-сакратара Польска-нямецкай гандлёва-прамысловай палаты (АГК-ням.) Катажыны Шошкі-Агроднік, няма дакладных звестак пра тое, колькі нямецкіх кампаній купілі польскія кампаніі. Паводле падлікаў АГК, іх – ад 1000 да 1500.

Яшчэ адзін прыклад – былы завод хімічных валокнаў VEB Guben, дзе ў часы ГДР вырабляўся знакаміты дэдэрон. З 2013 года завод належыць польскай групе Azoty S.A. Польскі канцэрн таксама зʼяўляецца ўладальнікам другога завода ў Германіі – вытворцы ўгнаенняў Compo Expert, які базуецца ў Мюнстэры. Група Nowy Styl ужо мае ў Германіі тры заводы мэблі.

Польскія інвестары часта ратуюць нямецкія кампаніі ад банкруцтва.

Вытворца сантэхнікі HOESCH Design GmbH з Паўночнага Рэйна-Вестфаліі ў 2005 годзе быў абаронены ад банкруцтва польскай кампаніяй Sanplast і сёння кампанія рэгулярна збірае дызайнерскія ўзнагароды.

Падобна было з пастаўшчыком аўтамабільных запчастак Altmaerker Kunststoff-Technik GmbH (AKT) з Гардэлегена ў Саксоніі-Ангальт. У 2011 годзе кампанію купіў польскі Boryszew.

Пра польскія кампаніі, якія выратавалі ад банкруцтва нямецкія фірмы паведамляецца на польскамоўным сайце Deutche Welle.

яс