Глабальнае прадпрыемства спыняецца па прычыне эпідэміі. Затрымкі ў Кітаі несумненна паўплываюць на пастаўкі тавараў у Польшчу, – адзначае «Rzeczpospolita» (RZ). Эпідэмя ўсё мацней наносіць шкоды кітайскай эканоміцы.
Bloomberg паведамляе, што эпідэмія ўжо выклікала меншы на 20% попыт Кітая на нафту, што прыводзіць да зніжэння кошту гэтай сыравіны ва ўсім свеце. Таннее таксама медзь, найбольш якой купляе Кітай. Гэта, несумненна, паўплывае на эканамічны вынік польскай кампаніі KGHM.
Імпарт з Кітая ў Польшчу за год складае 110 мільярдаў злотых. Пераважна гэта станкі, прылады, матэрыялы і тэкстыльная прадукцыя. Буйныя кампаніі выкарыстоўваюць запасы, якія накапілі на час Кітайскага Новага году – гэта прыкладна двухтыднёвы перапынак для амаль усіх заводаў у КНР.
Прадпрыемствы спыняюць службовыя паездкі. Пастаўкі ў Еўропу таксама ў небяспецы. Напрыклад, польская кампанія па вытворчасці бытавой тэхнікі Amica спыніла паездкі ў Кітай, дзе мясцовыя падрадчыкі вырабляюць для польскага канцэрну халадзільнікі і пральныя машыны.
Іншая польская кампанія па продажу абутку CCC вырабляе там сваю прадукцыю. 30 млн пар абутку летняй калекцыі чакае на транспарт.
Эпідэмія шкодзіць таксама польскім фірмам, якія прадаюць туды касметыку. Адзінае, што не падае, гэта пакупкі праз інтэрнэт. Кітайцы сядзяць дома і купляюць онлайн. Таксама палякі не спыняюць рабіць пакупкі ў Кітаі, паколькі супакойвае інфармацыя, што каронавірус не перадаецца праз прадметы, – напісала RZ.
яс