Беларуская Служба

У Польшчы 100 гарадоў будуць мець кальцавыя дарогі

11.02.2020 13:21
Чакаецца, што гэта будзе каштаваць 28 мільярдаў злотых і прывядзе да паляпшэння бяспекі, вывядзе рух з гарадоў.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne um.ciechanow.pl

Міністэрства інфраструктуры прадставіла праграму будаўніцтва 100 кальцавых дарог у краіне. Чакаецца, што гэта будзе каштаваць 28 мільярдаў злотых і прывядзе да паляпшэння бяспекі, вывядзе рух з гарадоў.

Намеснік міністра Рафал Вебер сказаў, што ёсць гарады, праз якія, з-за немагчымасці перамяшчацца вакол іх, транзітны рух надзвычай інтэнсіўны, і праграма адрасавана менавіта ім:

- Праз такія гарады як Каліш, ці Старогард Гданьскі кожны дзень праязджае 20 тысяч аўтамабіляў. Гэта вялікая праблема для жыхароў гэтых гарадоў – пагроза для іх бяспекі, невыгоды з-за выхлапных газаў і з-за шуму. Гэта таксама вялікая праблема для тых кіроўцаў, якія едуць праз гэтыя гарады транзітам.

Міністэрства інфраструктуры адзначае, што ў дадатак да праграмы аб кальцавых дарогах вядуцца работы па кальцавых у рамках іншых інфраструктурных праектаў і не плануецца прыпыняць гэтыя інвестыцыі.

Паўстаюць кальцавыя, між іншым, вакол такіх гарадоў як: Глогаў, Легніца, Алава, Крушвіца, Новы Тарг, Вадавіцэ, Седльцэ, Пярэмышль, Замбраў, Піш, Ольштын, Аўгустаў і іншыя.

яс

Слухайце эфірны выпуск праграмы «Пульс польскай эканомікі»