Услед за расійскім рублёў абваліўся беларускі. Долар і еўра дасягнулі гістарычных мінімумаў. А ўсё па прычыне абвалу цэнаў на нафту, да якога прычынілася Расія.
Адліга на рынку нафты з’яўляецца эфектам адсутнасці паразумення паміж краінамі OPEC+ (Арганізацыя краін, экспартуючых нафту). Расія не пагадзілася на чарговае раптоўнае змяншэнне здабычы сыравіны, што прапанавалі іншыя краіны-экспарцёры нафты для стабілізацыі рынкаў нафты, якія пачалі вагацца ў сувязі з каронавірусам.
У выніку Саудаўская Аравія, адзін з самых вялікіх пастаўшчыкоў нафты, аб’явіла Расіі цэнавую вайну. Аравія панізіла цэны і заявіла пра радыкальны рост вытворчасці ў красавіку. Рэакцыі рынкаў не трэба было доўга чакаць. Самы папулярны сорт нафты, Brent, страціў на сусветных біржах 30%, дасягаючы ў панядзелак раніцай цаны 31,98 долараў за барэль.
За падзеннем цэнаў на нафту адбыўся абвал расійскага рубля, за ім беларускага.
Раніцай 9 сакавіка на таргах Беларускага валютна-фондавай біржы долар абнавіў гістарычны максімум: амерыканская валюта падаражэла адразу на 3,59%, да 2 рублёў 32 капеек. Еўра вырасла на 6% і знаходзілася на рубяжы 2,66.
Беларусь не з’яўляецца ізаляванай ад знешніх рынкаў. Калі так радыкальна падаюць цэны на сыравіну, калі карэкціроўцы падвяргаюцца валюты суседзяў, то безумоўна гэта адбіваецца на эканоміцы Беларусі – гаворыць эканаміст Яраслаў Раманчук.
- На фоне таго, што адбываецца ў Нацыянальным банку, які, на мой погляд, прафесійна праводзіць манетарную палітыку, такога ж стаўлення трэба было б спадзявацца ад Рады міністраў. Але тут ёсць пытанні. Урад зноў працягвае палітыку нафтавай Беларусі, калі большасць намаганняў накіраваная на тое, як знайсці нафту, а не як знайсці крыніцу росту ўнутры краіны. Тое, што беларускі рубель губляе вартасць у дачыненні да долара – гэта працэс, які з’яўляецца адлюстраваннем нашага месца і сілы нашай эканомікі на знешніх рынках. Нагадаю, што доля беларускай эканомікі складае 0,007 у сусветнай эканоміцы. Калі расійскі рубель будзе раптоўна танець, а беларускі ў дачыненні да расійскага будзе даражэць, то беларускія экспарцёры на расійскі рынак будуць губляць канкурэнтаздольнасць.
У такой сітуацыі, паводле Яраслава Раманчука, неабходна правільна ацаніць усе тэндэнцыі і думаць пра тое, за кошт чаго беларуская эканоміка зможа расці, калі на працягу 2-3 гадоў нафта будзе каштаваць 30 долараў.
- Мы зможам лёгка загрузіць два нашыя НПЗ, але пытанне, на колькі гэта будзе патрэбна рынку, і на колькі гэта прычыніцца да мадэрнізацыі нашай эканомікі з пункту гледжання структуры і сістэмы. А што трэба? Замест цэнтралізаванай наменклатурнай эканомікі і дзяржплана патрэбная народная эканоміка, дзе б прадпрымальнікі і інвестары самастойна вырашалі пра накірункі і праекты, якія дадуць рост эканоміцы краіны і збудуюць яе новую мадэрнізаваную структуру.
Беларускі ўрад заявіў, што яшчэ рана ацэньваць усе наступствы для Беларусі ад падзення курсу расійскага рубля і цэн на нафту.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў у панядзелак, што ўлады сочаць за сітуацыяй. «Будзем глядзець, як будзе развівацца сітуацыя. Расейцы выпусцілі заяву, што Мінфін будзе прадаваць валюту. Гэта такое неардынарнае рашэнне. І першыя некалькі дзён гэтага тыдня пакажуць, як будзе развівацца сітуацыя з расійскім рублём. Адпаведна, і наш Нацыянальны банк зыходзячы з гэтага будзе выбудоўваць сваю стратэгію», – удакладніў кіраўнік урада Беларусі, перадае БелТА.
Сяргей Румас паабяцаў, што «Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца рынкавых тэндэнцыяў і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель». Прэмʼер-міністр удакладніў, што Нацбанк павінен арыентавацца на рынкавую канʼюнктуру і не марнаваць золатавалютныя запасы краіны.
ав