Беларуская Служба

Альгерд Бахарэвіч: Чытанне ці напісанне кнігі — гэта ўжо маніфестацыя свабоды

04.07.2026 07:11
Беларускі пісьменнік прымае ўдзел у міжнародным фестывалі, які праходзіць у польскім Любліне. 
Аўдыё
  • Альгерд Бахарэвіч: Чытанне ці напісанне кнігі – гэта ўжо маніфестацыя свабоды
   Wschód Kultury  Inne Brzmienia 2026.
Гледачы на Фестывалі Wschód Kultury – Inne Brzmienia 2026. PAP/Wojtek Jargiło

У польскім Любліне праходзіць Фестываль Wschód Kultury  Inne Brzmienia 2026. Сярод удзельнікаў культурнага мерапрыемства  беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. На культурным форуме адбылася польскамоўная прэм’ера яго кнігі «Ператрус у музеі» ў перакладзе Багдана Задуры. У размове з нашай карэспандэнткай пісьменнік расказаў пра ўзаемасувязь паміж літаратурай і свабодай.

— Для мяне літаратура  самадастатковая. У ёй самае галоўнае — творчасць, якая робіць чалавека свабодным. Чытанне ці напісанне кнігі  гэта ўжо маніфестацыя свабоды. Гэта акт свабоды, які нас робіць вольнымі. У такой сітуацыі свабоды пачынаеш цаніць. З увагі на тое, што адбываецца ў Беларусі, ты пачынаеш цаніць, што можаш жыць на Захадзе і свабодна пісаць тое, што хочаш.

Люблінскі Фестываль Wschód Kultury  Inne Brzmienia 2026 адбываецца з 2 па 6 ліпеня.

мк/вс

слухайце аўдыёфайл