Улады стараюцца рабіць усё, каб супакоіць людзей, але эканамісты ды аналітыкі прадбачваюць сур’ёзныя наступствы для розных галінаў гаспадаркі. У прыватнасці, моцна страцяць авіякампаніі. Да канца мая бягучага года большасць авіялініяў на свеце можа збанкрутаваць. Так мяркуюць спецыялісты з кампаніі САРА, самай буйной аналітычнай фірмы на свеце, якая аналізуе пытанні авіяцыйнага рынку. Пра гэта піша сайт тыднёвага выдання Wprost.
Эксперты кажуць, што па прычыне каранавіруса і розных радыкальных мер, якія прымаюць улады дзяржаваў па ўсім свеце, ужо цяпер многія авіякампаніі стаяць на парозе банкруцтва. Фінансавыя сродкі кампаніяў хутка вычэрпваюцца, паколькі большасць машын не лятае, а тыя, што адпраўляюцца ў рэйс, маюць менш пасажыраў, чым звычайна. Тыя людзі, хто раней выкупіў білет, часта адмяняюць падарожжа, паколькі ўсе цяпер раяць адмовіцца ад лятання на самалёце.
САРА вінаваціць урады ў адсутнасці супрацоўніцтва паміж дзяржавамі пры ўвядзенні рашэнняў, якія могуць паўплываць на іншыя краіны і на цэлую галіну авіяспалучэнняў.
нг