Беларуская Служба

Як кітайскі бізнес ствараў канкурэнцыю сусветным маркам, але з гэтага нічога не выйшла

08.04.2020 15:31
Сетка кавярняў Luckin Coffee спрабавала пераскочыць амерыканскі Starbuks, але праект развалілі бухгалтарскія прыпіскі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Theresa Schmitt/shutterstock

Яшчэ перад эпідэміяй каранавіруса ў Кітаі мясцовы бізнес вырашыў стварыць канкурэнцыю для амерыканскай сеткі Starbuks, распавяла Gazeta Wyborcza. - Планавалася, што да канца 2019 года кітайская Luckin Coffee апярэдзіць амерыканцаў. Кавярні пашыраліся вельмі хутка і да канца году было іх на тэрыторыі Кітая 4 тысячы. Аднак план праваліўся, прычым не толькі з-за каранавіруса, а з-за таго, што бухгалтары Luckin Coffee вялі крэатыўную бухгалтэрыю – сума прыпісанага прыбытку склала 310 млн долараў. Пасля таго, як прыпіскі сталі вядомыя, цана акцый Luckin Coffee упала на 70%.

Іншы прыклад кітайскіх амбіцый і правалаў - гэта папулярны ў Кітаі вытворца смартфонаў Smartisan Люо Йонгао. Люо вырашыў канкураваць з камунікацыйнай сістэмай WeChat і стварыў сваё прыкладанне Bullet Messenger. Але хутка яму прыйшлося прызнацца ў паражэнні. WeChat мае звыш аднаго мільярда карыстальнікаў, а Bullet Messenger прыцягнуў толькі некалькі мільёнаў, прычым верных прыхільнікаў Люо.

Йонгао не паддаўся і некалькі дзён таму адкрыў новы канал збыту на Tik TоK і праз яго прадае свае смартфоны. На працягу трох гадзін Люо Йонгао прадаў тавар за 15 млн 500 тыс. долараў.

яс