Беларуская Служба

Нафтавы крызіс як другая пандэмія

22.04.2020 13:11
Катастрафічнае падзенне цэн – гэта толькі пачатак крызісу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna». Цана на нафту на амерыканскім рынку дасягнула гістарычнага дна. Упершыню ў гісторыі з-за абвалу попыту на чорнае золата і перапоўненасці складоў вытворцы нафты цяпер вымушаныя плаціць кліентам за атрыманне тавараў, піша выданне.

У панядзелак цэны майскіх кантрактаў за некалькі гадзін знізіліся з 18 да амаль -40 долараў за барэль. Панядзелкавы абвал цэн, верагодна, толькі пачатак праблем на рынку нафты.

Так кансалтынгавая кампанія Rystad Energy прагназуе, што ў наступным годзе толькі ў ЗША збанкрутуюць дзясяткі нафтавых кампаніяў. У аўторак ужо пачалося падзенне каціроўкі амерыканскіх нафтавых кампаніяў.

Падобная дынаміка назіраецца на біржах у Абʼяднаных Арабскіх Эміратах і Кувейце. Таксама страцілі моцна звязаныя з нафтай валюты – саудаўскі рэал, нарвежская крона ды канадскі долар.

Нізкія цэны на нафту і скарачэння вытворчасці, а таксама іншыя эканамічныя праблемы, моцна абцяжарваюць бюджэты краін Персідскага заліва. Выданне піша, што сітуацыю на рынку нафты – гэта «другая пандэмія для Блізкага Усходу», і прагназуе ўзмацненне напружанасці ў рэгіёне. Калапс цэн таксама ёсць праблемай для Расіі.

Сітуацыя на нафтавым рынку таксама закране краіны, якія не здабываюць нафту. З аднаго боку, гэта можа азначаць зніжэнне коштаў на бензін, з іншага, аднак, зніжэнне вартасці паліўных кампаніяў, якія часта гуляюць ключавую ролю ў фінансавых сістэмах. Ускосна крах можа паўплываць на зберажэнні пенсіянераў, якія актыўна ўкладалі свае сродкі ў нафтавыя актывы.

юл