Віцэ-прэм'ер, міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмільевіч абвясціла ў сераду, што з чарговым этапам «размарожвання» гаспадркі ў крамах знікнуць гадзіны для пажылых людзей. Да гэтага часу паміж 10 і 12 гадзінамі пакупкі маглі рабіць толькі людзі старэйшыя за 65 гадоў, пачынаючы з 4 траўня гэты абавязак больш не будзе дзейнічаць, піша партал niezależna.pl
Віцэ-прэмʼер Ядвіга Эмільевіч спадзяецца, што палякі свядома паставяцца да новых магчымасцяў:
-Спадзяюся, што палякі пойдуць у гэтыя крамы, каб рабіць пакупкі, а не на шпацыр.
Інфармацыю аб адмене ўзроставага абмежавання на наведвання крамаў у першую палову дня пацвердзіў прэсавы сакратар урада Пётр Мюлер.
-Гадзіны для пажылых людзей не будуць дзейнічаць з наступнага тыдня. Гандлёвыя галерэі будуць адкрыты з лімітам 1 чалавека на 15 кв. м.
Міністэрства развіцця Польшчы апублікавала правілы, якія будуць дзейнічаць у гандлёвых цэнтрах пасля іх паўторнага адкрыцця. Зачыненымі застануцца кінатэатры, зоны фізічнай актыўнасці, гульнявыя зоны і гандлёвыя выспы ў калідорах ГЦ. Паводле рэкамендацый, падрыхтаваных у супрацоўніцтве з галоўным санітарным інспектарам, кліенты павінны будуць насіць маскі і пальчаткі, пішуць на партале niezależna.pl.
эж