X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларусь сутыкнулася з бюджэтным дэфіцытам

31.07.2020 17:11
Неўзабаве краіна можа сутыкнуцца з ростам інфляцыі ды глыбокім крызісам.
Аўдыё
  • Эксперты тлумачаць адкуль узяўся ды чым пагражае дэфіцыт
Ілюстрацыйны здымакImage by Steve Buissinne from Pixabay /CC0

Улады краіны ратуюць дзяржаўныя прадпрыемствы праз павелічэнне дзяржаўных выдаткаў. Не выключаецца нават друк грошай, каб сплаціць даўгі. Гэта азначае, што неўзабаве краіна можа сутыкнуцца з ростам інфляцыі ды новым крызісам.

Дэфіцыт беларускага бюджэту ў першым паўгоддзі склаў 1,8 мільярдаў долараў, паведаміла Міністэрства фінансаў. На думку расійскіх фінансавых аналітыкаў з кампаніі Sberbank CIB дэфіцыт беларускага бюджэту ў 2020 годзе можа апынуцца значна большым і можа скласці каля 3% ВУП краіны. Гэта значна адрозніваецца ад сітуацыі з папярэдніх гадоў, калі быў бюджэтны прафіцыт. У 2018-м годзе 4,7 мільярдаў рублёў, у 2019-м – 3,2 мільярды. Гэта вынік эканамічнай палітыкі ўраду, кажа эканаміст Леанід Злотнікаў.

- Паказнікі Мінфіна ў бягучых цэнах, калі ўзяць інфляцыі, тады выйдзе, што за апошнія гады бюджэт не расце. Значны цяжар для бюджэту (прыкладна 10%) – гэта аплата вонкавых даўгоў. Іншая праблема – стратныя прадпрыемствы. Такіх 20% сярод буйных вытворчасцяў. Яшчэ 60% – гэта прадпрыемствы з малой рэнтабельнасцю. У асноўным – гэта дзяржаўныя прадпрыемствы.

Добра гэта бачна па стане Мінскага трактарнага заводу ды іншых буйных прадпрыемстваў, кажа эксперт.

- Калі скласці ўсе вынікі вытворчай ды фінансавай дзейнасці на Трактарным заводзе будзе чыстая страта на ўзроўні 400 мільёнаў беларускіх рублёў. Такая прыкладна сітуацыя на іншых буйных прадпрыемствах Беларусі. Яны дзяржаўныя, іх даўгі ўвесь час растуць. Дзяржава ім дае субвенцыі, цісне на банкі, каб тыя працягвалі даваць крэдыты. Штогод гэтыя прадпрыемствы мусяць аддаваць крэдыторам 2 мільярды долараў. Гэта вельмі шмат.

Гэтая палітыка падтрымкі дзяржаўных прадпрыемстваў любым коштам будзе працягваецца. Заплаціць за яе беларускае грамадства далейшым паніжэннем узроўню жыцця, кажа эканаміст Сяргей Чалы.

- Цяпер ідзе выдзяленне бюджэтных сродкаў раней накопленых за гады прафіцыту, каб падтрымліваць рэальны сектар ды маляваць рост даходаў. Гэты запас будзе цяпер праедзены, а далей трэба будзе зачыняць дадзены дэфіцыт друкаваннем грошай з паветра. Гэта прывядзе да інфляцыі ды скарачэнні рэальных даходаў. Гэта новая эканамічная палітыка, якая пачалася разам са зменай складу ўраду. Мы зноў вяртаемся да старых метадаў па раздачы грошай прадпрыемствам, з разлікам, што гэта дапаможа. Гэта ўсё завершыцца чарговым крызісам. Так ужо было ў 2011 і 2014-м гадах.

За першыя паўгода ў Беларусі склаўся значны бюджэтны дэфіцыт – 1,8 мільярды долараў. Некаторыя прагназуюць на канец года яшчэ большы дэфіцыт. Гэта вынік новай эканамічнай палітыкі ўраду Лукашэнкі, кажуць эксперты.

Юры Ліхтаровіч