Былая супрацоўніца Сыльвія Шары звярнулася да Марты і Караля Наўроцкіх з просьбай падтрымаць жанчын-паліцэйскіх. Зварот звязаны з допісам палітыка Славаміра Менцэна. Дэпутат ультраправай партыі «Канфедэрацыя» ў сацыяльных сетках высмейваў жанчын, прынятых на службу ў паліцыю Ніжняй Сілезіі.
Сыльвія Шары заклікала ў эфіры тэлеканала TVP Info да надпалітычнага адзінства ў абароне супрацоўніц паліцыі.
— Я заклікаю ўсіх падтрымаць жанчын-паліцэйскіх, у прыватнасці маладых жанчын, гэта нашыя дочкі, таксама жонкі, маці — гэта выдатныя жанчыны, выхаваныя, спартыўныя. Я заклікаю прэзідэнта і першую лэдзі, а таксама ўсіх дэпутатак і дэпутатаў аб'яднацца і праявіць аднадушнаснасць у гэтай справе.
Пасля таго, як Славамір Менцэн апублікаваў відэа, на якім ён высмейвае маладых жанчын-супрацоўніц паліцыі, Сыльвія Шары запрасіла палітыка прыняць удзел у тэсце фізічнай падрыхтоўкі, які праходзяць жанчыны-паліцэйскія.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі пракаментаваў прапанову ў сацыяльных сетках, выказаўшы надзею, што Славамір Менцэн «не забаіцца».
IAR/яс