Беларуская Служба

Як выглядае польска-беларускі гандаль

21.08.2020 15:03
Польшча мае невялікі прафіцыт у гандлі з Беларуссю – каля паўмільярда еўра. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnemythja//Shutterstock.com

На партале businessinsider.com.pl вырашылі прыгледзяцца цяперашняму гандлю паміж Польшча і Беларуссю.

Сёння Польшча мае невялікі прафіцыт у гандлі з Беларуссю – каля паўмільярда еўра. Паводле дадзеных за 2019 год, Польшча прадала ў Беларусь тавары на агульную суму звыш 1,7 млрд еўра, а Беларусь у Польшчу –  на 1,2 млрд еўра. Падрабязныя дадзеныя пра структуру гандлю між дзяржавы за 2019 год пакуль адсутнічаюць, аднак аналіз дадзеных за 2018 год дазваляе паказаць асноўныя групы тавараў у гандлі з Беларуссю.

Польшча з’яўляецца шостым гандлёвым партнёрам Беларусі, адразу пасля Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі і Нідэрландаў. Тры асноўныя групы тавараў, якія прадаюцца з Беларусі ў Польшчу: паліва, ДСП, калійныя ўгнаенні.

У адрозненні ад беларускага імпарту ў Польшчу, дзе дамінуюць некалькі групаў тавараў, польскі імапрт у Беларусь вельмі раздроблены. Самай вялікай групаў з’ўяўляюцца яблыкі і грушы. На іх прыпадае амаль 6% усяго польскага імпарту ў Беларусі. Пра гандлёвы баланс паміж Польшчай і Беларуссю пісалі на інтэрнэт-партале businessinsider.com.pl

эж