Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі ўрад прапануе абмежаваць заробкі лекараў

21.07.2026 14:02
Прапанаваны максімальны парог месячнага ганарару складзе амаль 19 тысяч еўра.
  ,
Пасяджэнне польскага ўрада, прысвечанае пакету змен у сістэме аховы здароўяPAP/Paweł Supernak

Правілы, якія не дазваляюць людзям праходзіць да лекараў без чаргі, абмежаванне заробкаў і празрыстасць кантрактаў — гэта некаторыя з прапаноў па паляпшэнні сітуацыі ў сістэме аховы здароўя, якія абмяркоўваюцца польскім урадам.

76 800 злотых у месяц — гэта прапанаваная ўрадам максімальная мяжа заробкаў лекараў. Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што польскія лекары будуць зарабляць вышэй за сярэдні еўрапейскі паказчык. Ён прызнаў, што ведае пра незадаволенасць некаторых медыкаў.

— Гаворка не пра тое, каб лекары мала зараблялі, хутчэй наадварот. На маю думку, гэта не мала, калі максімальны парог заробкаў складзе суму роўную 16-ці мінімальным заробкам. Некаторыя нават скажуць, што гэта вельмі шмат. Сапраўды — гэта шмат, але гэта максімальны парог.

Абмежаванне заробкаў лекараў — адна з прапаноў Міністэрства аховы здароўя па паляпшэнні сітуацыі ў сістэме аховы здароўя. Урад працуе над пакетам прапаноў.

ПР/юл