Беларуская Служба

Чэхія скардзіцца Еўразвязу на Польшчу: прадмет спрэчкі – вугальная шахта

01.10.2020 13:00
«Калі наша скарга, звязаная з заканадаўствам ЕЗ, будзе мэтазгоднай і дастаткова моцнай, вельмі верагодна, што Чэшская Рэспубліка выступіць з пазовам супраць Польшчы».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock

Чэшскія міністэрствы, адказныя за замежныя справы і навакольнае асяроддзе, падалі скаргу на Польшчу ў Еўрапейскую Камісію, пішуць на польскім партале money.pl. Гаворка ідзе пра распрацоўку вугальнай шахты ў Турове, якая знаходзіцца каля мяжы з Чэхіяй.

Чэшскім уладам не падабаецца дазвол на горназдабыўчую дзейнасць у Турове. Чэхі ўпэўненыя, што Польшча парушыла абавязкі па чатырох еўрапейскіх дырэктывах і Трактат ЕЗ.

Цяпер чэшскі бок чакае адказу Еўрапейскай Камісіі і пасля яго прыме пастанову аб магчымых далейшых кроках. У камісіі ёсць тры месяцы, каб даць адказ Празе.

«Калі наша скарга, звязаная з заканадаўствам ЕЗ, будзе мэтазгоднай і дастаткова моцнай, вельмі верагодна, што Чэшская Рэспубліка выступіць з пазовам супраць Польшчы», – гаворыцца ў заяве чэшскага Міністэрства навакольнага асяроддзя.

Жыхары муніцыпалітэтаў, якія знаходзяцца побач з шахтай, але з чэшскага боку, занепакоеныя забруджваннем паветра, а таксама эрозіяй зямлі, якую выклікае актыўная распрацоўку вугля. Польскі бок, наадварот, прынцыпова адхіляе ўплыў шахты на экалогію чэшскіх муніцыпалітэтаў. Пра спрэчку Чэхіі і Польшчы аб працы вугальнай шахты ў Турове пісалі на польскім партале money.pl.

эж