Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Штучны інтэлект пагражае літаратурным помнікам – б’юць трывогу антыквары

27.07.2026 13:30
Замежныя кампаніі па навучанні ШІ масава скупляюць кнігі ў букіністычных крамах і … знішчаюць іх.
Кнігіmoritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Замежныя кампаніі для навучання штучнага інтэлекта масава скупляюць кнігі ў польскіх букіністычных крамах. Набыццё і сканаванне старых выданняў — гэта адзін са спосабаў «навучання» новых версій моўных мадэляў і чат-ботаў.

Асаблівай папулярнасцю карыстаецца навуковая літаратура па гісторыі, праве і эканоміцы.
Адзін з варшаўскіх антыквараў Марцін Галонзка (Marcin Gałązka) распавядае, што па электроннай пошце з ім звязалася канадская кампанія, якая шукае польскія выданні.

 Іхны спіс уключае 800 000 польскіх тытулаў, і яны з задавальненнем купілі б гэтыя кнігі ў мяне оптам. Між тым, падчас сканавання кнігі разбіваюцца на асобныя старонкі, каб машына магла хутчэй іх сканаваць. А потым, па сутнасці, яны (старонкі  рэд.) трапляюць на смеццезвалку,  кажа гандляр кнігамі.

Марцін Галонзка не пагаджаецца на такое стаўленне да кніг.

 Нацыянальная бібліятэка таксама скануе свае калекцыі, але робіць гэта з павагай да асобніка. Гэта не так, што бібліятэка скануе кнігу і выкідвае яе. Кніга вяртаецца на паліцу. Аднак, тут мы маем справу з варварствам. Мяне гэта абурае. Ёсць таксама людзі, якіх абурае тое, што інтэлектуальная ўласнасць эксплуатуецца такім некантраляваным чынам. У ЗША судовыя справы працягваюцца гадамі, бо гэта па сутнасці новая з'ява,  кажа Марцін Галонзка.

Амерыканская кампанія «Antropic» была абавязана выплаціць групе выдаўцоў і аўтараў кніг 1,5 мільярда долараў у рамках судовага пагаднення за незаконнае выкарыстанне іх твораў для навучання мадэлі «Claude».

IAR/аз