Беларуская Служба

Урад Польшчы можа ўвесці падобныя меры эпідэміялагічнага кантролю, як вясною

26.10.2020 15:26
Для бізнесу гэта найгоршы сцэнар.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Milos Dumic

Калі да пятніцы эпідэміялагічная сітуацыя ў Польшчы не палепшыцца, урад краіны можа ўвесці падобныя меры, як вясною – поўнасцю ўсё перакрыць, усіх ізаляваць. Для бізнесу гэта найгоршы сцэнар – чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

З панядзелку ўсе школьнікі, акрамя вучняў першых трох класаў пачатковых школаў, вучацца ў дыстанцыйным рэжыме, дзеці да 16 году жыцця не могуць выхадзіць з дому паміж 8 і 16 гадзінай (выключэнне – вучні, якія ходзяць у школу), аб’екты гастраноміі могуць выдаваць ежу толькі на вынас. Калі такая сітуацыя працягнецца даўжэй, чым некалькі тыдняў, з рынку можа знікнуць нават 30% усіх аб’ектаў, – мяркуе заснавальнік асацыяцыі «Будучыня гастраноміі» Мацей Катэцкі. Абарачэнне ўпала на адну трэцюю, а цягам апошняга часу, калі рэзка вырасла колькасць заражаных асобаў, нават на 50%.

У гастраноміі працуюць сотні тысяч людзей, многія з якіх могуць страціць працу. Пакуль што ўрад прапануе галіне толькі вызваленне ад сацыяльных узносаў і выплату часткі зарплаты супрацоўнікам за прастой у лістападзе. Для ўладальнікаў рэстаранаў і кавярняў гэтага мала, паколькі большасць іх выдаткаў складае арэндная плата.

нг