Беларуская Служба

Польская гастраномія не выжыве без падтрымкі дзяржавы

03.11.2020 12:34
 Для рэстаранаў праца выключна на вынас – гэта зніжэнне абароту на 80-90 %.
Kawiarnia w Lefkadzie.
Kawiarnia w Lefkadzie.Shutterstock.com/Milan Gonda

2 лістапада, у панядзелак увечары ў Дзённіку законаў быліо апублікаванае распараджэнні ўрада аб працы грамадскага харчавання ва ўмовах эпідэміі. Былі падоўжаны бягучыя абмежаванні, паводле якіх, ежу могуць выдаваць толькі на вынас. Такая норма падоўжана на нявызначаны тэрмін, пішуць на старонках газеты Rzeczpospolita.

Аднак палякі не надта ахвотна карыстаюцца магчымасцю замовіць ежу. Для рэстаранаў праца выключна на вынас – гэта зніжэнне абароту на 80-90 %.

Прадстаўнікі розных сетак грамадскага харчавання прызнаюць, што не ў стане кампенсаваць страты, выкліканыя новымі абмежаваннямі. Ганна Барыс-Карвацка, дырэктар па карпаратыўных адносінах Mcdonaldʼs Poland, паведаміла газеце Rzeczpopolita, што ў самай складанай сітуацыі знаходзяцца ліцэнзіяты, якія не маюць магчымасці гандлю стравамі з акенца для кіроўцаў і не валодаюць сістэмай дастаўкі замоваў.

Індустрыя грамадскага харчавання ў Польшчы мае пільную патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы, інакш яна не выжыве. Такую падтрымку гастраномія атрымлівае, напрыклад, у Вялікабрытаніі ці Францыі. Некаторыя краіны, напрыклад, Італія ці Іспанія – вырашылі «не замарожваць» цалкам гэты сектар, там толькі скарочаныя гадзіны працы рэстаранаў. Пра становішча польскіх устаноў грамадскага харчавання, пісалі на старонках газеты Rzeczpospolita.

эх