Беларуская Служба

Уведзены агульнанацыянальны каранцін – бізнесоўцы ў паніцы

18.12.2020 17:27
Прадпрыемствы будуць зачыняцца, калі абмежаванні працягнуцца да вясны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPixabay

Увядзенне чарговых эпідэміялагічных абмежаванняў спрычынілася да панікі сярод бізнесоўцаў, якія вымушаныя часовы спыніць сваю дзейнасць ужо каторы раз у гэтым годзе – піша Gazeta Wyborcza. Найбольш пацярпелі прадпрыемствы звязаныя з турызмам, у тым ліку гасцінічная галіна. Адміністратары ўстановаў для адпачынку чакалі кліентаў у святочна-навагодні перыяд, аднак, у сувязі з новымі абмежаваннямі, гатэлі застаюцца адкрытымі толькі для медпрацаўнікоў і дзяржслужбоўцаў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з каранавірусам. Гэта вялікі ўдар па нашаму бізнесу – мяркуюць прадстаўнікі гасцінічных прадпрыемстваў і дадаюць – шмат фірмаў будзе вымушаных канчаткова закончыць сваё існаванне. Нягледзячы на тое, што ў гасцініцах прытрымліваюцца санітарных рэкамендацый, паводле новых правілаў, гасцей не прымаюць.

Агулам на канферэнцыі ад 17 снежня міністр аховы здароўя аб’явіў аб увядзенні агульнанацыянальнага каранціну, які абазначае, што з 28 снежня па 17 студзеня зачыніцца мусяць усе ўстановы, акрамя прадуктовых крамаў і аптэкаў. Гэты нечаканы крок спрычыніўся да таго, што многія прадпрымальнікі могуць вырашыць спыніць сваю дзейнасць, паколькі гэта ўжо чарговае ўвядзенне абмежаванняў, якія не дазваляюць ім выконваць сваю працу. Многія наракаюць таксама, што фінансавая падтрымка ад дзяржавы або не даходзіць, або складае зусім малы адсотак пастаянных коштаў вядзення бізнесу. Для гэтага былі зробленыя крокі – прэзідэнт Анджэй Дуда канчаткова зацвердзіў закон аб падтрымцы прадпрыемстваў некалькі дзён таму, а віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін заявіў, што грошы з пакету дапамогі пачнуць паступаць яшчэ ў снежні.

Gazeta Wyborcza/аев