Нягледзячы на тое, што сёлетнія бюджэты спажыўцоў меншыя, чым леташнія эксперты з інстытуту McKinsey мяркуюць, што сёлетнія Каляды, насуперак спадзяванням, не будуць сціплымі. 80 адсоткаў рэспандэнтаў сёлета плануе выдаткаваць на арганізацыю Калядаў, як мінімум столькі, колькі летась. Ці рынак падрыхтаваны да першых „каранавірусных” Калядаў?, задумоўваецца тыднёвік Wprost.
Паводле газеты, найбольшыя праблемы з новай рэальнасцю маюць рознічныя гандляры, якія да гэтай пары асноўную частку сваёй дзейнасці заснавалі на непасрэдным кантакце з кліентам. Гэта менавіта для іх аналітычная кампанія McKinsey падрыхтавала справаздачу: „Калядны сезон 2020: Арыентацыя паводзін пакупнікоў у перыяд пандэміі”, якая павінна дапамагчы зразумець новыя звычкі спажыўцоў.
Амерыканскія эксперты, прааналізавалі гандлёвыя тэндэнцыі сёлетняга каляднага перыяду. Амаль палова рэспандэнтаў (44%), якія ўдзельнічалі ў апытанні, заявілі пра зніжэнне сваіх даходаў. У той жа час 82% рэспандэнтаў прызнаюць, што плануюць выдаткаваць на калядныя пакупкі, як мінімум столькі, колькі летась.
Нягледзячы на агульную няўпэўненасць, святочны настрой у цэлым мае пазітыўны характар. Апрача Вялікабрытаніі, большасць рэспандэнтаў, якія ўдзельнічалі ў глабальным апытанні McKinsey, заявілі, што чакаюць Калядаў з нецярплівасцю. Аднак варта дадаць, што гэты ўсплёск настрояў спажыўцоў быў зафіксаваны ў верасні 2020 года, то бок да другой хвалі каранавіруса. Напрыклад, у Польшчы ў верасні была перавышана псіхалагічная мяжа 1 000 выпадкаў новых заражэнняў каранавірусам у дзень.
„Для многіх прадпрымальнікаў калядны сезон азначае „быць альбо не быць”. Бізнес будзе стаяць перад выбарам паміж пасіўным і актыўным стаўленнем да сітуацыі. Адпаведна выкарыстоўваючы абставінам, да якіх прычынілася пандэмія, прадпрымальнікі маюць магчымасць адбудаваць свае пазіцыі на рынку. Эксперты IBM лічаць, што COVID-19 выклікаў змены, якія паскорылі тэмпы развіцця электроннага гандлю”, - кажа Барташ Фэрэнц з Centeo.
Паводле аналітыкаў банка Santander, доля электроннай камерцыі ў рознічным гандлі Польшчы павялічылася з 5% напрыканцы 2019 года да амаль да 12% у бягучым годзе.
З-за глабальнай самаізаляцыі ўсё больш людзей для пакупак выкарыстоўвае свае смартфоны або камп'ютары. Не здзіўляе тады, што амаль 37% апытаных McKinsey заяўляюць, што ў параўнанні з 2019 годам сёлета яны плануюць выдаткаваць больш на калядныя пакупкі ў інтэрнэце.
Эксперты падкрэсліваюць, што ніколі не назіралася настолькі рашучае парушэнне лаяльнасці спажыўцоў. З сакавіка 2020 года больш за 60% глабальных спажыўцоў у адказ на эканамічны ціск, закрыццё крам і змену прыярытэтаў паспрабавалі новых пакупніцкіх паводзін. Больш за тое, 4 з 10 рабілі пакупкі ў новай краме, а адна трэцяя эксперыментавала з прадуктамі іншых брэндаў, асабліва таннейшых радзімых.
Паводле амерыканскіх экспертаў, толькі 12% спажыўцоў мае намер рабіць пакупкі ў тых жа прадаўцоў, у якіх куплялі ў мінулым годзе. Апрача таго, адмыслоўцы перасцерагаюць, што новыя звычкі кліентаў стабілізуюцца цягам бліжэйшых месяцаў і будуць укараняцца.
„Кампаніі павінны смела ўкладваць грошы ў тэхналогіі, якія дазволяць ім адаптавацца да новых выклікаў, і перш за ўсё, да змены звычаяў кліентаў, канстатуе тыднёвік Wprost.
аз