Беларуская Служба

Нямецкія зялёныя бяруць на прыцэл атамную энергетыку ў Польшчы

26.01.2021 16:54
Прадстаўніца зялёных, якая адказвае за ядзерную тэматыку Сільвія Коцінг-Уль, раскрытыкавала пасіўнасць урада ў Берліне і нагадала, што Вена ўжо спрабавала рэагаваць
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.ricochet64/ Shutterstock

Нямецкія зялёныя хочуць выказацца з нагоды польскай ядзернай энергетычнай праграмы, якая, на іх думку, пагражае катастрофай, пішуць на польскім партале biznesalert.pl.

Справаздача, складзеная на замову зялёных, апісвае наступствы магчымай катастрофы на польскай АЭС, якая ў горшым выпадку вымусіла б 1,8 мільёна немцаў эвакуявацца. У трох чвэрцях прааналізаваных сцэнарыяў умовы бедства прымусілі б суседнія краіны Польшчы пацярпець ад такой катастрофы больш, чым яна сама.

Вынікі гэтых даследаванняў з'яўляюцца падставай для прызыву зялёных сілаў да супрацьдзеяння развіцця атамнай энергетыкі ў Польшчы. Варшава прызнала, што гэты праект не патрабуе кансультацый у адпаведнасці з Канвенцыяй Эспо, таму што ён не будзе ўплываць на суседнія краіны, такія як Нямеччыны. 

Прадстаўніца зялёных, якая адказвае за ядзерную тэматыку Сільвія Коцінг-Уль, раскрытыкавала пасіўнасць урада ў Берліне і нагадала, што Вена ўжо спрабавала рэагаваць. Экспертка зялёных вырашыла накіраваць пратэст па гэтым пытанні ў бюро Канвенцыі Эспо, якая ажыццяўляе ацэнку ўздзеяння энергетычных праектаў на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце.

Адметна, што нямецкія зялёныя маюць шанец увайсці ў кіроўную кааліцыю ФРГ пасля восеньскіх парламенцкіх выбараў, пісалі на польскім партале эканамічнай тэматыкі biznesalert.pl.

эж