X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польшча адправіла ў Еўракамісію ўступны праект Нацыянальнага плана рэканструкцыі

04.05.2021 10:11
Гэта ўмова, каб краіна магла атрымаць амаль 58 мільярдаў еўра з Фонду рэканструкцыі ЕС.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain


На мінулым тыдні ўрад прыняў Нацыянальны план рэканструкцыі. Гэткі дакумент павінна была  падрыхтаваць кожная дзяржава-член ЕС і накіраваць у Еўрапейскую камісію да канца красавіка. Канчаткова камісія падоўжыла час на адпраўку дакументаў на два тыдні. Нацыянальным планам рэканструкцыі ў пятніцу займалася супольная камісія ўраду і муніцыпалітэтаў. Было вырашана аб стварэнні рабочай групы, якая распрацуе прынцыпы ажыццяўлення плана. 

Дакумент, які атрымала Еўракамісія можа быць яшчэ зменены кажа віцэ-міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Вальдэмар Буда(Waldemar Buda):

- Мы даем сабе шанец на тэхнічны дыялог з Еўракамісіяй і не выключаем нейкіх невялікіх зменаў, як выніку згаданых перамоў. Цягам двух бліжэйшых тыдняў канчатковы варыянт дакумента будзе афіцыйна перададзены камісіі.

Пасля апошніх кансультацый з муніцыпалітэтамі поўнай падтрымкі для плана пакуль няма, сказаў мер горада Сопат Яцэк Карноўскі(Jacek Karnowski):

- Мы плануем працягваць працу над планам, паколькі мы хочам дасянгуць кансэнсусу з урадам.

Сёння Сейм прагаласуе па справе законапраекта аб ратыфікацыі Рашэння аб павелічэнні ўласных рэсурсаў Еўрасаюза. Ратыфікацыя згаданага дакумента дзяржавамі-членамі неабходная для старту выплатаў з Фонду рэканструкцыі ЕС. Аднак умовай атрымання сродкаў з ЕС стане Нацыянальны план рэканструкцыі.

Польшча можа атрымаць з Фонду рэканструкцыі ЕС амаль 24 мільярды еўра субсідый і больш за 34 мільярды еўра крэдытаў, гэта разам 58 мільярдаў еўра. Грошы павінны быць выкарыстаныя да 2026 года.

Фонд рэканструкцыі (Next Generation EU) - гэта адказ Еўрапейскага Саюза на новыя пагрозы і задачы, выкліканыя пандэміяй. Ён мае дзве асноўныя мэты: аднаўленне ўстойлівасці эканомік ЕС пасля крызісу пандэміі і падрыхтоўку да будучых, непрадбачаных выклікаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі