X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца вялікі рост зарплаты

20.07.2021 12:03
Гэта вынік таго, што кампаніям усё складаней знайсці рабочых
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/Mikhail Akimov

Гэта наступства таго, што кампаніям усё складаней знайсці рабочых.

На прадпрыемствах заработная плата ў чэрвені вырасла амаль на 10% (дакладна 9,8 працэнта) у гадавым супастаўленні, – паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Адной з прычын росту могуць быць праблемы з вяртаннем гастарбайтэраў з Украіны.

«У чэрвені 2021 г. сярэднямесячная заработная плата ў Польшчы склала 5 802,42 злотых (1260 еўра)» – паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Такога высокага штогадовага павелічэння заработнай платы ў кампаніях (амаль на 10%), не назіралася ў Польшчы з кастрычніка 2008 г.

Прычынай такога высокага павелічэння заробкаў можа быць недахоп працаўнікоў з Украіны ці Беларусі ў сувязі з пандэміяй.

38 адсоткаў работнікаў Украіны з-за ўведзеных у Польшчы абмежаванняў, звязаных з Covid-19, звольніліся альбо адтэрмінавалі свой прыезд у Польшчу, паведамляла месяц таму «Rzeczpospolita».

З 24 чэрвеня Польшча аднавіла абавязковы 10-дзённы каранцін для людзей, якія прыбылі з-за межаў Шэнгенскай зоны. Гэта не датычыцца поўнасцю прышчэпленых людзей, але ва Украіне такіх усяго толькі 3,2 працэнта.

Вернемся яшчэ заробкаў

Сярэдні валавы заробак 5 802,42 злотых (1260 еўра) пазначаны ў працоўным дагаворы азначае чысты заробак у памеры 4 179 злотых (911 еўра). А наймальніку такая плата з усімі ўзносамі абыходзіцца амаль у 7 тысяч злотых (1524 еўра).

Розніца паміж коштам працадаўцы і зарплатай чыстымі рабочага складае 2811 злотых (613 еўра)- гэта падатковая нагрузка і нагрузка на сацыяльнае забеспячэнне, то бок 40% заробку, які пазначаны ў дамове з працадаўцам, адыходзіць дзяржаве.

яс /крыніца businessinsider.com.pl


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі