Беларуская Служба

Аб'ём рознічнага гандлю ў Польшчы працягвае расці

21.07.2021 13:23
Рознічны продаж у  чэрвені быў на 3,4% вышэйшы, чым у траўні, і на 13% вышэй, чым годам раней.
.
.Фото: pixabay.com

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы на гэтым тыдні публікуе серыю дадзеных, якія адлюстроўваюць стан польскай эканомікі ў чэрвені, пішуць на партале money.pl. Упраўленне ўжо паведамляла аб павышэнні заработнай платы або росце прамысловай вытворчасці. Цяпер вядома, што за год моцна вырасла і спажыванне.

Рознічны продаж у  чэрвені быў на 3,4% вышэйшы, чым у траўні, і на 13% вышэй, чым годам раней. Нагадаем, што месяц таму рознічны продаж у Польшчы вырас на 19,1%, а ў красавіку аж на 25,7%, у параўнанні з дадзенымі мінулага года.

У апошнія месяцы вырашальны ўплыў на ненатуральна высокую дынаміку росту спажывання аказала нізкая база, абумоўленая замарожваннем эканомікі год таму, у пачатку эпідэміі каранавіруса. Аднак гэты эфект паступова знікае.

«Завершыўся эфект адкрыцця крам пасля доўгага перапынку, з чэрвеня спажыванне тавараў вызначаецца толькі станам гаманцоў кліентаў і іх настроямі (абодва чыннікі няўхільна паляпшаюцца)», – адзначаюць эканамісты аднаго з польскіх банкаў.

«Мы чакаем, што ў III квартале рост абʼёму рознічных продажаў будзе больш стрыманым. З аднаго боку, палякі часцей наведваюць крамы. У справаздачы Google аб мабільнасці паказана, што колькасць наведванняў гандлёвых галерэй і невялікіх прадуктовых крам у ліпені складае на 11 і 20% адпаведна, чым летась», – ацэньвае Міхаіл Гнездоўскі, аналітык групы макраэканомікі канцэрну PIE.

Адначасова эксперты чакаюць меншай колькасці пакупак бытавой тэхнікі і больш павольнага росту продажаў аўтамабіляў. Пра стан спажывецкага рынку ў Польшчы пісалі на партале money.pl.


Сярэдні заробак у Польшчы - 1260 еўра

19.07.2021 12:37
У параўнанні з чэрвенем мінулага году сярэдні заробак вырас на 9,8%.

У Польшчы назіраецца вялікі рост зарплаты

20.07.2021 12:03
Гэта вынік таго, што кампаніям усё складаней знайсці рабочых

Урад Польшчы: Мы хочам падняць узровень жыцця да сярэдняга ўзроўню па ЕЗ

20.07.2021 12:49
Аб гэтым казаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, наведваючы адзін з бяднейшых гарадоў Польшчы Кельцы (Kielce).