Беларуская Служба

Няпраўда, што Польшча не хацела на сваёй тэрыторыі газаправоду, супраць якога цяпер вядзе бітву

26.07.2021 13:57
Варта прыгадаць факты і паказаць, як «Газпром» маніпулюе грамадскай думкай у Еўропе.
Budowa Nord Stream 2
Budowa Nord Stream 2FORUM/HANNIBAL HANSCHKE

Галоўны рэдактар сайту BiznesAlert Войцех Якубік (Wojciech Jakóbik) піша пра «Паўночны паток – 2», у кантэксце якога рэгулярна паяўляюцца звесткі, быццам бы Польшча не хацела на сваёй тэрыторыі газаправоду з Расіі, маўляў, яна сама вінаватая ў тым, што ён будуецца ў Германіі. Гэта няпраўда. Варта прыгадаць факты і паказаць, як «Газпром» маніпулюе грамадскай думкай у Еўропе, – піша Якубік.

«Пасля запуску «Паўночнага патоку-2» мы атрымаем газ з Германіі. Калі б «Газпром» хацеў зрабіць Польшчы якую-небудзь непрыемнасць, ён не змог бы, таму што павінен накіроўваць газ у Заходнюю Еўропу», – мяркуе праф. Гжэгаж Левіцкі. Гэта няпраўда: Польшча знаходзіцца ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. ПП2 абыходзіць яе бокам. Гэта не ўзмацняе яе бяспеку. «Паўночны паток 2» не зʼяўляецца такой праблемай для Польшчы, як для Украіны, толькі таму, што ў нас ёсць альтэрнатыва ў выглядзе ЗПГ з Нарвегіі. Аднак ён застаецца палітычнай, рынкавай, юрыдычнай і іншымі праблемамі – працягвае Якубік. «Паўночны паток 2» для нас па-ранейшаму не выгадны, і, паводле аналітычнага цэнтру Bruegel, гэты праект можа падняць, а не знізіць цану на газ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Менавіта Расія не хацела другога адгалінавання газаправода Ямал. Казкі пра тое, што Польшча магла б далучыцца да «Паўночнага патоку-2», каб ён ішоў па яе тэрыторыі, грунтуюцца на няведанні фактаў. Аўтары такіх выказванняў забываюць, што расіяне дамаўляліся з Польшчаю разбудаваць газаправод Ямал з Расіі ў дзевяностыя гады, але расійскі бок не выканаў умоваў дамоўленасці. Дарэчы, гэта не першы раз, калі Расія падводзіць палякаў.

нг