Беларуская Служба

На польскім аўтарынку чакаюць аўтамабілі-тапельцы з Заходняй Еўропы

27.07.2021 15:18
Калі зʼявіцца нейкая надзвычайная нагода вельмі танна купіць ніколі не разбітае, даволі новае аўто ў добрым стане, вам трэба быць вельмі дапытлівым.
Аўдыё
  • На польскім аўтарынку чакаюць аўтамабіляў-тапельцаў з Заходняй Еўропы
Бельгія пасля паводкіEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA.

Нямеччына, Бельгія і Нідэрланды ачольваюць спіс краін, з якіх палякі прывозяць патрыманыя аўтамабілі. Вельмі верагодна, што цяпер пасля паводак паток затопленых і адрамантаваных аўто пацячэ ў Польшчу.

Паводле экспертаў у далейшай перспектыве машына-тапелец будзе часта ламацца, і прыйдзецца шмат выдаткаваць на рамонты.

Павел Кальнюк з варшаўскага аўтасэрвісу адзначае, што продаж такіх аўто -вядомая з'ява і што кліенты часта свядома купляюць машыну-тапельца.

-Ім кажуць, што ўсе пашкоджанні і хібы выкліканыя паводкай ліквідаваныя. Аднак я хачу адзначыць, што гэта мана, бо наступствы відавочныя не адразу, а зʼяўляюцца з цягам часу, нават праз некалькі гадоў.

Старшыня польскай аўтамабільнай прамысловасці Якуб Фарысь раіць быць вельмі асцярожным купляючы патрыманае аўто і праверыць адкуль яно прывезена.

- Сёння ўжо ёсць такія магчымасці. Па-другое, рэкамендую ўважліва паглядзець машыну, але найважнейшае – каб у дамове куплі-продажу было адназначна прапісана, што гэты аўтамабіль не быў затоплены. Раю звярнуць таксама ўвагу на тое, што гэтыя аўто будуць адносна новыя. Таму, калі зʼявіцца нейкая надзвычайная нагода вельмі танна купіць ніколі не разбітае, даволі новае аўто ў добрым стане, тады вам трэба быць вельмі дапытлівым.

У сваю чаргу старшыня Саюзу прадаўцоў патрыманых аўто Мацей Шымайда мяркуе, што пераважная частка аўтамабіляў-тапельцаў будзе ліквідавана там, дзе яны былі затоплены.

- Не выключана, што такія аўтамабільны будуць завозіць у Польшчу, але найперш на дэмантаж на запчасткі, бо напрыклад кузаў, хоць і затоплены, то ён у вельмі добрым стане. Кузаву паводка не шкодзіць, бо ж на кожны аўтамабіль ідзе дождж, так і гэтыя машыны, лічы, проста прамоклі.

Аўтамеханік Павал Кальнюк тлумачыць, з чым могуць быць праблемы.

- У першую чаргу павінна быць дэмантавана абіўка. Яе неабходна памыць і высушыць. Калі гэта не зрабіць, праз нейкі час у салоне проста будзе смярдзець, вокны будуць выпарацца, пачнуцца праблемы з карозіяй. Пясок і мул закаркоўвае тэхналагічныя дзіркі і вентыляцыя не працуе як трэба.

Аўтамеханік падкрэслівае, што ў машыне-тапельцу залітыя вадой механічныя часткі а таксама электроніка.

Спецыялісты падказваюць, што наконт таго, ці машына пацярпела ад паводкі, можна праверыць на станцыі тэхагляду.

яс/PR1