Дональд Туск: У Польшчы не будзе праблем з пастаўкамі паліва
На міжнародных рынках назіраецца значнае павышэнне цэн на газ, што паўплывае на глабальную эканоміку, асабліва на энергаёмістыя кампаніі. Гэта вынік амерыкана-ізраільскай аперацыі супраць Ірана і блакады Армузскага праліва.
Дональд Туск PAP/Paweł Supernak
Прэм'ер-міністр Дональд Туск запэўніў, што ў Польшчы няма праблем з пастаўкамі паліва. Перад пасяджэннем Савета Міністраў кіраўнік урада падкрэсліў, што паведамленні аб тым, што з-за вайны на Блізкім Усходзе можа ўзнікнуць дэфіцыт паліва, зʼяўляюцца ілжывымі:
— Вайна не мае непасрэднага ўплыву на пастаўкі нафты і іншага паліва ў Польшчу. Orlen не пастаўляе нафту праз Армузскі праліў. Не купляе нафту ў Іране. Уся структура паставак нафты ў Польшчу ў дадзены момант цалкам бяспечная. Не ідзе ніякай гаворкі нават пра малыя перабоі.
Прэм'ер-міністр запэўніў, што сітуацыя з пастаўкамі і запасамі прыроднага газу таксама стабільная. Дональд Туск падкрэсліў, што асноўны пастаўшчык паліва, Orlen, пры неабходнасці будзе выкарыстоўваць фінансавыя інструменты, звязаныя з надбаўкай, каб скачкі цэн на паліва на сусветных рынках найменш паўплывалі на польскіх карыстальнікаў.
GW/ав