Беларуская Служба

Расце канкурэнцыя на польскім рынку чыгуначных перавозак

10.08.2021 11:07
Чэхі аб’яцаюць ездзіць часцей і танней, чым польскі перавозчык.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чэхі прапануюць польскім пасажырам хуткія міжнародныя чыгуначныя зносіны. Прыватная транспартная кампанія RegioJet змагаецца з польскімі PKP за пасажыраў на далёкіх трасах. Чэхі хочуць ездзіць часцей і танней, чым польская кампанія.

Чэшскі чыгуначны аператар RegioJet падаў чарговыя заяўкі ў польскае Упраўленне чыгуначнага транспарту. Пасля маршруту «Кракаў-Варшава-Гдыня», чэхі плануюць ездзіць і па маршруце «Варшава-Катавіцэ-Вроцлаў». Па гэтых маршрутах RegioJet хацеў бы адправіць першы цягнік у снежні 2022 года. Чэхі плануюць прыцягваць пасажыраў частотай і часам падарожжа. У планах таксама міжнародныя чыгуначныя злучэнні з Аўстрыяй і Італіяй.

Маштабная прысутнасць Чэхіі на польскіх чыгуначных шляхах фактычна пачалася ў снежні мінулага года, калі RegioJet пачаў першыя намаганні з мэтай наладзіць злучэнне па маршруце «Кракаў-Глаўны- Усходня Варшава».

Кіраўніцтва чэшскага перавозчыка пераконвае, што Польшча – вельмі цікавая краіна з пункту гледжання бізнесу, якая можа дапоўніць сетку RegioJet у Чэхіі, Славакіі, Венгрыі і Аўстрыі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі