Беларуская Служба

Беластоцкі ўніверсітэт шукае кампаніі, якая пабудуе філіял ВНУ ў Вільні

10.08.2021 16:31
ВНУ аб’явіла ўжо чацвёрты конкурс па гэтай справе. Апошні быў адменены па фармальных прычынах.
Аўдыё
  • Беластоцкі ўніверсітэт шукае кампаніі, якая пабудуе філіял ВНУ ў Вільні.
Беластоцкі ўніверсітэтAutorstwa Bogusław Bajko - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35777832

Да 3 верасня бягучага года кампаніі могуць падаваць прапановы на праектаванне і будаўніцтва Віленскага філіяла Беластоцкага ўніверсітэта, паведаміла ВНУ. Гэта ўжо чацвёрты конкурс па гэтай справе. Апошні быў адменены па фармальных прычынах.

З 2007 года ў Вільні дзейнічае Факультэт эканомікі і інфарматыкі Беластоцкага ўніверсітэта. ВНУ мае ў літоўскай сталіцы свой будынак, які ўсё ж не выкарыстоўваецца з-за дрэннага тэхнічнага стану. Таму плануецца ягоны рамонт і пашырэнне.

Тэндар датычыць праектавання і будаўніцтва аб'екта на вуліцы Макова 22 у Вільні разам з тэхнічнай інфраструктурай, стаянкамі і ўпарадкаваннем навакольнай тэрыторыі. Плошча, прызначаная для інвестыцый, складае больш за 2 тысячы квадратных метраў. Канцэпцыя забудовы гатовая. Яна ўяўляе сабой чатырохпавярховы будынак з мансардай і склепам, плошчай у больш за 3 тысячы квадратных метраў.

Будаўніцтва будзе фінансавацца за кошт уласных сродкаў універсітэта і субсідый Міністэрства адукацыі і навукі.
Факультэт эканомікі і інфарматыкі Беластоцкага ўніверсітэта ў Вільні, які працуе з кастрычніка 2007 года, быў першым замежным філіялам, заснаваным польскім універсітэтам. Гэта таксама быў першым філіялам замежнага ўніверсітэта ў Літве.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі