Беларуская Служба

Падатковыя даходы дзяржаўнага бюджэту былі вышэйшыя, чым у першай палове мінулага года

24.08.2021 10:24
На ахову здароўя выдаткі з дзяржаўнага бюджэту Польшчы выраслі прыкладна на больш за 633 млн еўра.
.
Грошы.Photo:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Даходы дзяржаўнага бюджэту Польшчы ў перыяд студзень-ліпеннь склалі больш за 278,1 млрд злотых(амаль 61 млрд еўра), гэта значыць 68,8% даходаў, запланаваных на ўвесь бягучы год. Выдаткі склялі 242,8 млд злотых (больш за 53 млд еўра), гэта значыць 49,9% плана, а прафіцыт у ліпені – 35,3 млрд злотых (амаль 8 млрд еўра), паведаміла Міністэрства фінансаў Польшчы.

Падатковыя даходы дзяржаўнага бюджэту былі вышэйшыя, чым у аналагічным перыядзе 2020 года, прыкладна на 40,2 млрд злотых (амаль 9 млрд еўра). Найхутчэй выраслі паступленні ад ПДВ. Яны былі вышэйшыя на 24,3% у параўнанні з мінулым годам.

У чэрвені Нацыянальны банк Польшчы выплаціў у бюджэт 8,9 млрд злотых (амаль 2 млрд еўра) з прыбытку за 2020 год. Выдаткі раслі менш дынамічна – галоўным чынам за кошт зніжэння сродкаў, пералічаных у Фонд сацыяльнага страхавання (менш на 9,3 млрд злотых).

Выраслі дзяржаўныя выдаткі на ахову здароўя, прыкладна на 2,9 млрд злотых (больш за 633 млн еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі