Беларуская Служба

Чылійская шахта KGHM стала прыносіць даходы

25.08.2021 07:30
Польскі медны гігант пакуль адтэрміноўвае рашэнне аб выхадзе з чылійскага рынку.
Аўдыё
  • Чылійская шахта KGHM стала прыносіць даходы.
KGHM Polska Miedz S.A.
KGHM Polska Miedz S.A. Bartlomiej Kudowicz/Forum

KGHM аднаўляе вытворчыя магутнасці чылійскай меднай шахты «Сьера–Горда», якая ў гэтым годзе ўпершыню аказала станоўчы ўплыў на вынік групы, паведаміў старшыня польскага меднага канцэрна Марцін Хлюдзіньскі (Marcin Chludziński):

- Сёлета мы зафіксавалі даволі значны ўдзел у выніках групы чылійскай шахты «Сьера-Горда». Гэта праект, у які мы ўклалі велізарныя грошу і з якім мы апошнім часам мелі шмат праблемаў. Узнікла нават ідэя продажу шахты. Сёлета ўпершыню грошы пачалі паступаць не з Польшчы ў Чылі, але з Чылі ў Польшчу. За першае паўгода ў Польшчу паступіла 500 мільёнаў злотых і гэта не канец прытоку даходаў. Гэта вынік цяжкай трохгадовай працы.

На пытанне аб прыпыненні планаў аб выхадзе KGHM з Чылі генеральны дырэктар канцэрна сказаў, што «такі момант можа наступіць, але здаецца не цяпер». Нагадваем, да гэтай пары шахта, у якой польскі бок мае 55% акцый, была нерэнтабельная і група была прымушаная да яе даплачваць.

Канцэрн таксама інвестуе ў зялёную энергію і бярэ пад увагу новыя крыніцы энергіі, такія як ядзерныя рэактары. «Мы думаем пра вадарод, невялікія ядзерныя рэактары, аналізуем афшоры», – сказаў дырэктар KGHM.

Паводле Хлюдзіньскага, цягам бліжэйшых 5-10 гадоў малагабарытныя ядзерныя рэактары стануць звычайнай тэхналогіяй. Ён адзначыў, што ў цяперашні час 40% энергіі, якая пастаўляецца на шахту «Сьера–Горда» ў Чылі, паходзіць з фотаэлектрычных ферм.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі