Беларуская Служба

Міністр энергетыкі Украіны: Польскі Orlen мае план уваходжання на рынак Украіны

01.09.2021 14:38
«Orlen разумее, што нафта здабываецца ва Украіне ў недастатковых абʼёмах, яе трэба прывозіць».
Rafineria PKN Orlen - Zdjęcie ilustracyjne.
Rafineria PKN Orlen - Zdjęcie ilustracyjne.PKN Orlen, materiały prasowe

Польскі нафтагазавы канцэрн Orlen мае рэальны план выхаду на ўкраінскі рынак нафтапрадуктаў, – заявіў міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка у інтэрв'ю «Інтэрфакс-Украіна», урывак ягока перадрукоўвае польскі сайт energetyka.24. Паводле слоў чыноўніка, Orlen зацікаўлены ў выкупе АЗС і ўдзеле ў некалькіх сегментах нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасці.

- Нядаўна дэлегацыя польскага канцэрну Orlen наведала Украіну. На жаль, я не змог сустрэцца з імі. Але ад калегаў ведаю, што яны прыдумалі рэальны план выхаду на ўкраінскі рынак, – сказаў Галушчанка. Пры гэтым міністр указаў на патэнцыйныя праблемы Украіны з пункту гледжання гэтых інвестыцый, звязаныя з тамтэйшым дэфіцытам нафты.

- Orlen разумее, што нафта здабываецца ва Украіне ў недастатковых абʼёмах, яе трэба прывозіць. Але навошта, калі можна купіць гатовыя нафтапрадукты? Інвестыцыі ва Украіну ва ўмовах блізкасці НПЗ у Мажэйках ды іншых «арленаўскіх» НПЗ у Польшчы і Чэхіі не маюць эканамічнага абгрунтавання, – лічыць міністр.

эж


Orlen інвестуе ў біятэхналогію

06.07.2020 18:00
Польскі нафтагазавы канцэрн рыхтуе завод, які ў прамысловым маштабе будзе выкарыстоўваць мікраарганізмы.

Кампанія PKN Orlen робіць стаўку на марскую ветраэнергетыку

31.08.2021 10:21
Паліўная кампанія PKN Orlen актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі энергетычнай палітыкі Польшчы.